Эканоміка1818

Міністр фінансаў Беларусі: Правядзем рэформы, адкарэктуем палітыку

А рэальны курс беларускага рубля ацэніць рынак. Але калі — невядома.

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты і выхаду на яе рэальны курс будзе скарочана эмісійнае крэдытаванне эканомікі, скарочаны бюджэтны дэфіцыт і праведзеныя структурныя рэформы.

«Гэта прадугледжвае карэктуючыя меры грашова-крэдытнай, бюджэтнай палітыкі. Гэта значыць, мы разглядаем пытанні значнага скарачэння эмісійнага крэдытавання эканомікі, скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту і структурныя рэформы.

Безумоўна, прыватызацыя разглядаецца ў якасці адной з крыніц фінансавання разрыву плацежнага балансу», — адзначыў кіраўнік беларускага Мінфіна ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Адказваючы на ​​пытанне аб тым, якім можа быць рэальны курс беларускага рубля, А. Харкавец сказаў, што

«гэта ацэніць рынак, рынак нам пакажа».
«Ва ўсякім разе, мы яго (курс — ІФ) павінны зрабіць настолькі рэальным, каб ён не патрабаваў выключэнняў, знясілення нашых золатавалютных рэзерваў», — сказаў ён. «Тады курс будзе стабільным», — дадаў міністр.

А. Харкавец заявіў, што пытанні стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку «мы адпрацоўвалі на працягу ўжо двух месяцаў з Расійскай Федэрацыяй, Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС». «Усе нашы разлікі паказваюць на тое, што калі гэтыя меры будуць паспяхова рэалізаваны, то мы можам казаць аб выхадзе на адзіны курс, і нейкіх выдаткаў у сувязі з гэтым мы не чакаем», — працягнуў ён.

Гаворачы аб тэрмінах выхаду на рэальны курс нацыянальнай валюты,

А. Харкавец заявіў, што «нельга назваць канкрэтныя тэрміны».
«Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад нас зрабіць гэта хутка, і таму ўсе дзеянні будуць ажыццяўляцца хутка», — адзначыў міністр фінансаў Беларусі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць