Грамадства

Справу Пачобута перадалі ў суд. Дата разгляду пакуль невядома

Сёння стала вядома, што крымінальную справу супраць журналіста Андрэя Пачобута перадалі ў Ленінскі раённы суд Гродна, па месцы яго жыхарства. Дата разгляду пакуль невядомая. Яго па-ранейшаму ўтрымліваюць у следчым ізалятары за сценамі турмы № 1.

Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай». У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з «Газэты выборчай» і дзве з Інтэрнэту — з сайта «Беларускі партызан» і «Жывога Журнала». Журналісту прад’яўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў.

У 2002 годзе ў Ленінскім райсудзе Гродна судзілі галоўнага рэдактара газеты «Пагоня» Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку, абвінавачаных у паклёпе на прэзідэнта. Іх пакаралі тэрмінамі абмежавання свабоды. Па абвінавачанні ў публічнай абразе прэзідэнта ў 2004 годзе ў гэтым жа судзе пакаралі зняволеннем лідараў прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева — кожнага на два гады.

Каментары

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць