Грамадства11

Прадпрымальнікі просяць перанесці Чэрвеньскі рынак

З просьбай яны звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Саўмін, камітэт дзяржкантролю.

РГА «Перспектыва» звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта з прапановай аб пераносе Чэрвеньскага рынку. Адпаведны зварот таксама накіраваны ў Саўмін, дэпартамент па прадпрымальніцтве пры Мінэканомікі, Камітэт дзяржкантролю.

Як паведамлялася раней, на месцы рынку плануецца пабудаваць з удзелам іранскай кампаніі «Дыдас» буйны гандлёвы, дзелавы і забаўляльны цэнтр з пласкаснымі аўтастаянкамі і падземным паркінгам.

У сувязі з рэканструкцыяй рынку «з 1 ліпеня 2011 года мінскімі ўладамі плануецца ліквідаваць рынак „Чэрвеньскі“ і адпаведна 1.300 працоўных месцаў і тым самым пазбавіць сродкаў да існавання прадпрымальнікаў, якія там працуюць, і членаў іх сем’яў», гаворыцца ў звароце.

Сталічныя ўлады прапанавалі прадпрымальнікам пераехаць на іншае месца — або на «Дынама», або на рынак у Ждановічах. Разам з тым у ГЦ «Ждановічы» не змогуць прыняць усіх ахвотных прадпрымальнікаў, а рынак «Дынама», паводле апошніх звестак, будзе працаваць не больш за год, адзначаецца ў звароце.

«Гэтыя прапановы мясцовых уладаў непрадуманыя і памылковыя, і іх можна выключыць як заведама непраходныя для гандляроў рынку „Чэрвеньскі“, таму што не мае сэнсу пераязджаць у месца, адкуль зноў папросяць, і вельмі хутка», — робяць выснову прадпрымальнікі.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што высяленне пройдзе ў самы разгар сезона продажу, што, па прагнозах прадпрымальнікаў, пазбавіць іх запланаванай выручкі.

«У цяперашняй сітуацыі людзям, якія з 1 ліпеня 2011 могуць застацца без працы і сродкаў да існавання, губляць няма чаго, і яны вымушаны будуць абараняць свае правы і інтарэсы ўсімі даступнымі сродкамі ў межах дзейнага заканадаўства. Магчымы сацыяльны выбух», — папярэджваюць у РГА «Перспектыва».

«Сваё абурэнне дзеяннямі мінскіх уладаў выказваюць і жыхары сумежнага квартала, якія будуць пазбаўленыя магчымасці купляць недарагія тавары і плодаагароднінную прадукцыю з сялянскіх і асабістых гаспадарак», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Улічваючы шэраг негатыўных з’яў, якія пацягне за сабой ліквідацыя рынку, РГА «Перспектава» прапануе «адкласці тэрміны закрыцця рынку, абвешчаныя мінскімі ўладамі, і даць прадпрымальнікам магчымасць працягнуць да 1 студзеня 2012 года сваю дзейнасць на гандлёвых месцах Чэрвеньскага рынку».

На працягу астатняга часу грамадскае аб’яднанне прапануе даручыць органам улады «разам з прадпрымальніцкай супольнасцю распрацаваць механізм захавання брэнда „Чэрвеньскі рынак“ і калектыву прадпрымальнікаў шляхам выдзялення ўчастка зямлі і цэнтралізаванага пераносу згаданага рынку на новае месца, тым самым захаваўшы працоўныя месцы для 1.300 чалавек».

Акрамя таго, «Перспектыва» прапануе правесці выязную сустрэчу прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах13

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць24

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома3

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць