Грамадства88

ЕГУ з прычыны фінансавага крызісу ў Беларусі прапануе студэнтам плаціць за навучанне ў растэрміноўку

У сувязі з фінансава-эканамічным станам у Беларусі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) дае сваім студэнтам і магістрантам магчымасць аплачваць навучанне ў растэрміноўку,

паведамленне змешчана на сайце навучальнай установы.

Так, у 2011/2012 навучальным годзе студэнтам і магістрантам першага курса даецца права ўносіць аплату за семестр роўнымі часткамі штомесяц (да 15 дня кожнага месяца), за выняткам 10% аплаты за семестр, якія ўносяцца цягам дзесяці дзён пасля падпісання дамовы з універсітэтам. Аплачваць магчыма і па-ранейшаму, праз адзін плацёж.

Студэнтам усіх астатніх курсаў дзённай і завочнай формы навучання, а таксама магістрантам 2 курса даецца такая самая магчымасць. Розніца заключаецца ў тым, што ім не трэба асобна аплачваць першыя 10% аплаты за семестр.

Памер аплаты за семестр вызначаецца па-ранейшаму: усталёўваецца падчас паступлення і потым пераглядаецца на падставе акадэмічнага рэйтынгу. Абраны спосаб аплаты (праз два плацяжы альбо ў растэрміноўку) фіксуецца ў дамове і дзейнічае адзін год.

Кошты навучання ў ЕГУ на 2011/2012 год на вочныя бакалаўрскія праграмы наступныя:

1. Беларусістыка: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія; культурная спадчына і турызм; Паліталогія і еўрапейскія даследаванні; Сацыяльная і палітычная філасофія; тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва — для грамадзян Беларусі 1 200 еўра ў год, для неграмадзян РБ — 1 500 еўра.

2. Медыя і візуальны дызайн; Медыя і камунікацыя: Візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнет); Медыя і камунікацыя: Масавыя камунікацыі і журналістыка; міжнароднае права — для грамадзян Беларусі — 1 500 еўра, для неграмадзян РБ — 1900 еўра ў год

Як зазначаецца ў паведамленні адміністрацыі ЕГУ,

    25% студэнтаў могуць разлічваць на гранты, якія цалкам пакрываюць кошт навучання за год;
    28% могуць атрымаць зніжку памерам 800 еўра
    30% — 400 еўра;
    17% плацяць поўны кошт.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі17

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі17

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць