Грамадства8888

Звольнены начальнік Мінскага метрапалітэна — за незамкнёныя дзверы ў метро

Гэта вынік пранікнення ў метро трох п'яных вісусаў, якія выставілі відэа сваіх прыгод у Ю-Тубе.

Загадам генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» звольнены начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў.

У ноч на 29 мая на станцыю «Маскоўская» першай лініі праз незачыненыя дзверы зайшлі трое маладых людзей. Маладыя людзі знялі на відэа вестыбюль і перон станцыі, гадзіннік, на якім указаны час — 3.49. Ні міліцыі, ні работнікаў метрапалітэна нідзе не назіралася. Відэа было размешчана ў інтэрнэце (яго, а таксама інтэрв’ю з аўтарам Антонам Піевым можна паглядзець у інтэрнэт-газеце БелаПАН Naviny.by).

31 мая на нарадзе аб ходзе расследавання выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Адзін нейкі Антон з хлопцамі праніклі ноччу ў метрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа, выклалі гэта ў інтэрнэт: глядзіце — вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым, як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта. Калі гэтыя факты пацвердзяцца, заўтра без пагон застаняцеся».

Мікалай Андрэеў нарадзіўся 19 снежня 1950 года ў Мінску. Адукацыя вышэйшая. У 1977 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці. З 1994 па 1999 гады — першы намеснік начальніка — галоўны інжынер Мінскага метрапалітэна. З 17 чэрвеня 1999 года — начальнік метрапалітэна.

Трэба адзначыць, што апошнім часам кантроль пасажыраў на ўваходзе ў метро аслабеў, аднак з 31 мая пасажыраў зноў сталі пільна правяраць.

Каментары88

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць