Грамадства2020

Гомельскі актывіст звярнуўся да кожнага дэпутата «палаткі» з прапановай унесці змены ў закон «Аб мовах»

Каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!», гомельскі дэмакратычны актывіст Ігар Случак накіраваў кожнаму са 110 дэпутатаў палаты прадстаўнікоў персанальную прапанову ўнесці змены ў закон «Аб мовах».

Случак прапануе дэпутатам унесці змены ў 28 артыкулаў закона. Гаворка фактычна ідзе аб тым, каб

выраз «беларуская і (ці) руская мова» замяніць на «беларуская і руская мова».
У гэтым выпадку справаводства дзяржаўныя органы будуць абавязаныя весці адначасова на абедзвюх мовах.

«Выклад закона» Аб мовах «менавіта ў такой рэдакцыі дазволіць дасягнуць сапраўднай роўнасці дзвюх дзяржаўных моў, — сказаў актывіст. — У першым чытанні парламентам ужо прынятыя змены ў закон» Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб «, зараз дзяржорганы абавязаныя даваць адказ на зварот на мове заяўніка. Таму мы вырашылі працягнуць супрацоўніцтва з парламентарыямі».

У рамках кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак рассылае прапановы ў раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты перакладаць справаводства на беларускую мову.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць