Эканоміка3333

Беларусь атрымала крэдыт ЕўрАзЭС, здабудзе 800 мільёнаў на наступным тыдні

Можна чакаць некаторага росту курса рубля і ажыўлення на фінансавым рынку краіны. Кудрын: прыватызацыя застаецца ўмовай.

Міністры фінансаў краін ЕўрАзЭС на пасяджэнні ў Кіеве 4 чэрвеня ўхвалілі выдзяленне Беларусі крэдыту з антыкрызіснага фонду гэтай арганізацыі. Кудрын: прыватызацыя застаецца ўмовай.

Агульная сума крэдыту складзе 3 млрд даляраў ЗША. 1,2 млрд будзе выдзелена ў 2011 годзе (першы транш — 800 млн. — цягам найбліжэйшага тыдня), 0,8 млрд — у 2012 годзе, 1 млрд — у 2013-м, паведаміў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Пасля прыняцця рашэння прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам інфармаваў яго аб дэталях прынятага рашэння,
а таксама абмеркаваў з ім розныя нюансы рэалізацыі беларускай стабілізацыйнай праграмы і расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гэтым кантэксце», — адзначыў Пяскоў.

Як заявіў віцэ-прэм’ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын,

крэдыт даецца на 10 гадоў па плаваючай стаўцы 4,1% гадавых.

Паводле яго слоў,

прыватызацыя беларускіх актываў на 7,5 млрд даляраў цягам трох гадоў засталася адной з умоў прадастаўлення Мінску крэдыту.

«Асноўным фактарам прытоку капіталу з’яўляецца прыватызацыя, таму ёсць і прыватызацыйныя ўмовы, яны звязаны з тым,

каб цягам трох гадоў прыватызаваць маёмасць на суму 7,5 млрд даляраў — па 2,5 млрд у год.
Гэта ўмова, безумоўна, захаваецца», — сказаў Кудрын.

Кудрын адзначыў, што на радзе Антыкрызіснага фонду прынялі да ведама ліст аб намерах, дасланы ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам аб мерах палітыкі на бліжэйшыя тры гады.

«Хачу звярнуць увагу, што ніхто не просіць праводзіць прыватызацыю па заніжаных цэнах, па-за конкурсам, гэта павінна ажыццяўляцца згодна з прызнанымі ў свеце працэдурамі», — адзначыў Кудрын.

Акрамя таго, ён дадаў, што для сябе Расея вызначыла памер штогадовай прыватызацыі на ўзроўні $10 млрд. Пры гэтым гаворка ідзе аб прыватызацыі «першакласных актываў». Да гэтых актываў ён аднёс долі дзяржавы ў ВТБ, Ашчадбанку, Саўкамфлоце, «Раснафце».

На гэтым тыдні Беларусь апублікавала план выхаду з валютна-эканамічнага крызісу, які не ўтрымоўваў мер, вылучаных Расіяй у якасці ўмовы атрымання крэдыту, у тым ліку праграмы прыватызацыі. У ім фігураваў толькі рост цэнаў і абмежаванне інвестыцый.

Надыходжанне пазыкі дазволіць Нацбанку спаталіць валютны голад у Беларусі. Можна чакаць некаторага росту курса рубля і ажыўлення на фінансавым рынку краіны.

Тым не менш, Мінску не дазволяць выкарыстаць крэдыт цалкам на стабілізацыю курса рубля. Як сцвярджаюць Naviny.by, адной з умоваў выдзялення крэдыту стаў рост валютных рэзерваў Беларусі. Гэта значыць, атрыманыя сродкі перадусім маюць легчы ў запасы.

Беларусь звярнулася таксама па крэдыт да Міжнароднага валютнага фонду. У МВФ Беларусь просіць ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў. Па атрыманні абодвух гэтых крэдытаў агульная замежная запазычанасць краіны можа дасягнуць 100% ад ВУП, што азначае крытычны ўзровень для эканомікі тыпу беларускай.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць