Усяго патроху2121

У Беларусі ўсталяваны новы рэкорд вышыні будынка

Хмарачос «Ветразь» пераадолеў стаметровую вышыню, а Нацыянальная бібліятэка выляцела са спісу топ-3 самых высокіх будынкаў краіны.

У Беларусі абноўлены рэкорд вышыні будынка. Самы высокі дом — 32-павярховы хмарачос «Ветразь», які будуецца ў Мінску на рагу вуліц Кальварыйскай, Клары Цэткін, Ціміразева і Максіма Танка. Ягоная вышыня ўжо дасягнула 100 метраў.

«Зараз дабудоўваецца 30-ы паверх, — паведамілі карэспандэнту nn.by у офісе забудоўшчыка, кампаніі «Ітэрабелбуд». — Вышыня ад узроўню зямлі да падлогі самага верхняга паверха, апроч пентхаўсаў, складзе 104 метры. Да гэтай вышыні засталося дабудаваць адзін паверх (3 м) і два перакрыцці (па 0,3 м)». Такім чынам,

на дадзены момант «Ветразь» ужо вымахаў на 100,4 метра.

Напрыканцы будоўлі агульная вышыня хмарачоса дасягне 133 метры за кошт металічнай канструкцыі на версе «Ветразя».

Якія будынкі ўваходзяць у спіс самых высокіх у краіне?

Да з’яўлення «Ветразя» лідарства ўтрымліваў 90-метровы гмах «Белбыттэхпраекту»,
што каля станцыі метро «Фрунзенская» у сталіцы. Дарэчы гэтыя два будынкі раздзяляе адлегласць у 700 метраў.

Другое месца займаў гатэль «Беларусь», вышыня якога складае 75 метраў. Гасцініца чакае рэканструкцыі, у выніку якой «падрасце» на два паверхі.

І, нарэшце, на трэцім месцы быў будынак Нацыянальнай бібліятэкі — 73,6 метра.

Цяпер жа бібліятэка адвалілася нават не на чацвёртае, а на пятае месца. Вышыня «Роял-Плазы» на праспекце Пераможцаў-Машэрава ў Мінску ўжо складае каля 85 метраў. У выніку павінна быць каля 100 метраў.

Калі казаць пра збудаванні любога кшталту на тэрыторыі Беларусі, то лідарства яшчэ доўгі час будуць утрымліваць тэлевышкі ў Калодзішчах пад Мінскам, ва Ушачах, у Слоніме і пад Магілёвам.
Вышыня кожнай з іх складае 350 метраў. А вось самы высокі пункт Беларусі — гара Святая (Дзяржынская) — дасягае 345 метраў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна5

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская аперацыя «Павуцінне» магла сарвацца ў апошні момант — пільны дальнабойшчык знайшоў беспілотнікі ў корпусе10

У Расіі ўпершыню аштрафавалі за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»1

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу79

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом3

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў3

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку4

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна5

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць