Сёньня Цэнтральны суд Менску разгледзеў пытаньне аб умоўна‑датэрміновым вызваленьні палітвязьня Цімоха Дранчука. Хлопца, асуджанага па справе "Партнэрства", вызваляць 26 сьнежня.
Сёньня Цэнтральны суд Менску разгледзеў пытаньне аб умоўна‑датэрміновым вызваленьні палітвязьня Цімоха Дранчук.
Паводле словаў бацькі палітвязьня Валера Дранчука, суд задаволіў рэкамэндацыю нагляднай камісіі папраўчай калёніі ў Менску на вул. Кальварыйскай аб ўмоўна‑датэрміновым вызваленьні.
Такім чынам на свабоду Цімох выйдзе 26 сьнежня а 14‑й. Яму ня выдалі афіцыйнага дакумэнта, аднак патлумачылі, што ўсе зьняволеныя, чые дакумэнты сёньня разглядаў суд, будуць адпушчаныя на свабоду 26‑га.
Каментары