Улада22

Лісты зь вязьніцы ад Кастуся Лукашова (брата Вячаслава Сіўчыка)

На Каляды маці Кастуся Лукашова атрымала першыя лісты ад сына, які цяпер знаходзіцца ў турме на Валадарцы. Са згоды спадарыні Галіны Сіўчык прыводзім вытрымкі з гэных лістоў.

На Каляды маці Кастуся Лукашова атрымала першыя лісты ад сына, які цяпер знаходзіцца ў турме на Валадарцы. Са згоды спадарыні Галіны Сіўчык прыводзім вытрымкі з гэных лістоў.

Ліст 1.

Вітаю, мая мілая і сумная раднуленька!

Спадзяюся, ты трымаесься малайцом і не даеш празьмернаму жалю запаўняць тваё і без таго параненае сэрца. Не хвалюйся за мяне – у жыцьці бываюць розныя сытуацыі, а да майго арышту трэба ставіцца з разуменьнем, таму што ён зусім не ўнікальны, хаця жорсткі і камічны адначасова.

Але ж, раз я ўжо ў СІЗА, разьлічваць на што-небудзь да суду было б наіўна. Так што запасіся цярпеньнем і вытрымкай, а таксама ўпэўненасьцю, што я без асаблівай роспачы правяду гэтыя месяцы тут.

Не адчувайце сябе з Галкай самотнымі – я тут зусім побач і думаю пра вас.

Пастарайся не сварыцца са сваімі апанэнтамі. Лепей парайся з адвакатам – цалкам магчыма, што мне было бы карысна зь ім перагаварыць, бо я слаба разумею прычыну майго арышту й абвінавачаньня.

Што да майго ўладкаваньня тут, то ўсё досыць нармальна для ўстановы такога тыпу.

Не цягай цяжкіх рэчаў сама! Папрасі каго-небудзь.

Дарэчы, на tut.by можаш даць мой адрас. Няхай пішуць.

Пацалуй Галачку* і купі ёй што-небудзь какосавае ад мяне.

Вось, здаецца і ўсё на сёньня – я адвучыўся пісаць асадкай :).

Моцна цалую і яшчэ раз настойліва прашу: не катуй сябе. Мы абавязкова яшчэ раз адсьвяткуем тваё 65-годзьдзе, калі я вярнуся!

К. 20.12.2006.

* Сястра Кастуся – Галіна, інвалід зь дзяцінства.

Ліст 2.

Прывітаньне, мілыя мамуля і Галчонак!

Дзякуй за перадачу – ведаю, што яшчэ не атрымалі мой першы ліст адсюль, але цалкам адгадалі той набор рэчаў, які мне патрэбны.

Складана пісаць што-небудзь, бо тут усё даволі аднастайна (праўда, цяпер пішу новай асадкай і сам зьдзіўляюся, што почырк крыху іншы :).

Сёньня схадзіў на шпацыр. Усяго толькі два дні спатрэбілася, каб ацаніць усе радасьці руху. :)

Як адрэагавалі на мой арышт? Вось дзе адразу стане бачна, хто сябра, хто – так. Кепска толькі, калі журналісты пачнуць гарэзіць зь іхнай “дакладнасьцю” выкладаньня падзей... Але я пра гэта тут наўрад ці даведаюся, таму што газэту перадаць, здаецца, нельга. Выпісаць можна, але я не хачу.

Ня ведаю, ці буду я табе пісаць штодзень (бо з навінамі тут цяжка), але празь дзень пастараюся. <...>

***

Кастусю Лукашову можна дасылаць лісты й тэлеграмы на адрас:

220050, Менск, вуліца Валадарскага 2, СІЗА-1,

Лукашову Канстанціну Валянцінавічу (прозьвішча, імя і імя па бацьку трэба пісаць цалкам).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць