Грамадства11

У Брэсце забаронены ўсе пікеты супраць збяднення насельніцтва

у іх ліку шэсць заяўленых мясцовымі сацыял-дэмакратамі, паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс.

Паводле яе слоў, пікетаванне планавалася правесці 11 і 13–17 чэрвеня (на стадыёне «Лакаматыў», каля цэнтральнага рынку на вуліцы Пушкінская, каля ЦУМа на праспекце Машэрава, каля рынку «Лагуна» ў мікрараёне Кавалёва, каля кінатэатра «Беларусь» на пешаходнай вуліцы Савецкая).

«У правядзенні пікета 11 чэрвеня на стадыёне „Лакаматыў“, адзіным вызначаным для гэтага месцы ў горадзе, уладамі адмоўлена на той падставе, што будзе праходзіць матч чэмпіянату Беларусі па футболе сярод жаночых каманд. Усе астатнія пікеты забаронены, таму што планаваліся не ў месцы, вызначаным для такіх мерапрыемстваў, гэта значыць не на стадыёне „Лакаматыў“. Атрымліваецца, што пікеты нельга правесці нідзе», — зазначыла Канюс.

Паводле інфармацыі брэсцкага актывіста дэмсіл, члена нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Вуека, 14 чэрвеня з Брэсцкага гарвыканкама прыйшоў адказ на заяўку, якую накіроўвалі абласныя арганізацыі АГП, БСДП (Грамада), гарадская структура Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і рэгіянальнае аддзяленне прафсаюза РЭП. Гэту акцыю планавалася правесці 18 чэрвеня на стадыёне «Лакаматыў».

«У правядзенні пікета таксама адмоўлена, таму што, згодна з календаром спаборніцтваў, у гэты час на стадыёне будуць праходзіць гульні першынства вобласці па футболе сярод жаночых каманд, — зазначыў Вуек. — Мы не раз хадзілі на гэты спартыўны аб’ект у дні, калі планавалася праводзіць акцыі, і кожны раз упэўніваліся, што было дастаткова месца, каб, не перашкаджаючы спартсменам, правесці і наш пікет. Мы мяркуем, што ўлады проста баяцца акцый пратэсту і пад рознымі падставамі забараняюць іх».

Мэтай гэтага пікета было выказаць пратэст супраць рэзкага зніжэння ўзроўню жыцця, павышэння цэн на тавары і паслугі, росту беспрацоўя ў краіне, а таксама праінфармаваць грамадзян аб распрацаванай АГП для Беларусі праграме па пераадоленні эканамічнага крызісу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць