Эканоміка1717

Нацбанк абвесціў курс 5 тысяч рублёў «адзіным і раўнаважкім». Тым часам на чорным рынку наяўны рубель аднавіў падзенне

Разрыў паміж афіцыйным і шэрым курсам даляра дасягнуў 20-30%.

Нацбанк абвесціў курс 5 тысяч рублёў за адзін даляр ЗША адзіным раўнаважкім на ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку.
Гэта вынікае з апублікаванага 15 чэрвеня на сайце Нацбанка прэс-рэліза аб стане ўкладаў насельніцтва ў беларускіх банках на пачатак чэрвеня.

«Раўнаважкі курс — гэта курс, які з аднаго боку забяспечвае неабходны ўзровень падтрымкі экспарту, а з другога — не прыводзіць да істотнага росту інфляцыі», — растлумачыў агенцтву «Інтэрфакс-Захад»прэс-сакратар Нацбанка Анатоль Драздоў

Тым часам разрыў паміж афіцыйным і шэрым курсам даляра дасягнуў 20–30%.

Пасля двухтыднёвага стаяння на адным месцы курс рубля зноў трохі папоўз уніз. Курс продажу амерыканскай валюты на сайце Пракапові.ч дасягнуў 6300 рублёў (купля 6100). Цэннік у валютчыкаў крыху вышэйшы і складае ў сярэднім каля 6500 рублёў. Легальныя абменнікі ім не канкурэнты, бо не могуць задаволіць попыт беларусаў. Валюта ў абменніках па-ранейшаму з’яўляецца спарадычна, калі хтосьці яе прадае.

Курс продажу даляра ў абменніках Вільні складаў у сераду 6800 рублёў. Больш за тое, нават курс куплі амерыканскіх грошай у суседняй сталіцы складаў 6040 рублёў — адрозненне ад афіцыйнага курса тут дасягае 21%. Разам з тым курс даляра ў большасці інтэрнэт-крамах для роўнага ліку складае 6 000 рублёў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай86

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць