14 чэрвеня пракурор папрасіў перакваліфікаваць абвінавачванне.
У судзе зроблены перапынак да 23 чэрвеня, 10-й раніцы Адвакат Аляксандр Бірылаў паведаміў, што прад'яўлена падкарактаванае абвінавачанне. Кваліфікацыя засталася ранейшая. Але ў звязку з гэтым абароне дадзеная магчымасць азнаёміцца зноў з абвінавачаннем, паведамляе Радыё Свабода
***
17 чэрвеня а 10-й раніцы ў Ленінскім раённым судзе Гродна аднавіўся працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Суддзя — Віталь Лецка.
Каля будынка сабраліся сябры непрызнававага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, журналісты, бацька Станіслаў Пачобут, жонка Аксана з дачкой Янай.
Працэс, які пачаўся 14 чэрвеня, ідзе ў закрытым рэжыме і нікога ў будынак не пускаюць.
***
Першапачаткова журналіста вінавацілі ў знявазе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго. За гэта журналісту пагражала ад 2 да 4 год турмы. Ад 6 красавіка ён знаходзіцца ў турме.
Відэарэпартаж з першага дня працэсу.
***
Крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Пачобута была заведзена 18 сакавіка за артыкулы ў польскай «Gazeta Wyborcza», на сайце «Белорусскій партізан» і ў ягоным блогу. 6 красавіка журналіст быў арыштаваны.
А.Пачобут свядома кінуў выклік КДБ. 8 студзеня журналісту выпісалі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў (удзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня) за подпісам начальніка Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа.
Пачобут сцвярджае, што пры гэтым супрацоўнікі гродзенскага КДБ пагражалі яму і некалькі разоў ўдарылі яго па галаве. Ён падаў скаргу на дзеянні кадэбістаў у вайсковую пракуратуру. Вынікам настойлівасці журналіста стала серыя праверак і медычных экспертыз.
Хоць пракуратура не пабачыла парушэнняў у дзеяннях КДБ, але камітэтчыкам прыйшлося адказваць на непрыемныя пытанні, а таксама «засвяціць» свае імёны ў прэсе.
КДБ адпомсціла Пачобуту па-свойму: яго затрымалі ў Гродне і даставілі ў Мінск на суд за падзеі 19 снежня, калі ён быў затрыманы. Суддзя абмежавалася штрафам, але справу вярнулі на перасуд. Другі раз упяклі ўжо на 15 сутак.
Адначасова з журналістыкай, Андрэй Пачобут займаецца і грамадскай дзейнасцю: ён адзін з лідараў Саюза палякаў. Па адукацыі ж Пачобут — юрыст, а таксама займаецца вывучэннем польскага антысавецкага руху ў Заходняй Беларусі.
«Аляксандр Рыгоравіч, дарагі ты мой пацярпелы, за свае словы і ўчынкі я гатовы адказваць, што завецца, па ўсёй строгасці. Як гаворыцца, „мы за цаной не пастаім“.
Спадзяюся, што прыйдзе час і па ўсёй строгасці прыйдзецца адказаць за тое, што адбываецца ў Беларусі апошнія 16 гадоў, і былому прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р.», — публіцыстычна пісаў А.Пачобут.
Цяпер чытаюць
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары