Спорт

Памёр вядомы баскетбольны спецыяліст Сямён Халіпскі

Сёння раніцай пасля цяжкай і працяглай хваробы на 74-м годзе жыцця памёр заслужаны трэнер СССР па баскетболе Сямён Львовіч Халіпскі.

З яго імем звязана цэлая эпоха жаночага баскетбола Беларусі.

У часы Савецкага Саюза узначалены ім мінскі «Гарызонт» меў рэпутацыю самага задзірлівага і бескампраміснага клуба, заваёўваў сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны, якія паспяхова гуляў у еўракубках.

Халіпскі даволі доўга кіраваў маладзёжнай і другой зборнай СССР, а ў перыяд суверэннага баскетбола — нацыянальнай зборнай Беларусі. Быў прызнаны найлепшым трэнерам за 80-гадовую гісторыю айчыннага баскетбола. Калі пералічваць усіх майстроў, якім ён дапамог працерабіць шлях у вялікі спорт, атрымаецца велізарны спіс. Таму абмяжуемся толькі прозвішчамі чатырох спартовак, якія прынеслі славу краіне — алімпійскія чэмпіёнкі Таццяна Белашапка, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая. Ды і шматлікія з цяперашніх зорак нацыянальнай зборнай, якая заваявала высокі аўтарытэт на планеце, у юнацкім узросце прайшлі праз яго таленавітыя рукі.

Стан бяздзейнага баўлення часу быў абсалютна непрымальны для Сямёна Львовіча, і таму да апошніх дзён ён працаваў, асістуючы ў клубе «Бярэзіна»-РЦОР свайму вучню Андрэю Ваўлеву.

Пайшоў Майстар. Але светлая памяць аб ім назаўсёды застанецца ў памяці удзячных вучняў, калег, балельшчыкаў. Светлая Вам памяць, Сямён Львовіч…

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць