Падатковая патрабуе ад апазіцыянера патлумачыць крыніцу даходаў для сплаты штрафаў
На гамельчука Жукоўскага лукашэнкаўцы наклалі штрафаў на 14 мільёнаў.
Падатковая інспекцыя патрабуе ад гомельскага апазіцыянера Канстанціна Жукоўскага растлумачыць крыніцу даходаў на выплату шматлікіх адміністрацыйных штрафаў.
Як сказаў Жукоўскі, з 2007 года за палітычную і грамадскую дзейнасць ён быў пакараны штрафамі на агульную суму каля 14 млн. рублёў, з іх каля 6 млн. ужо выплаціў. «Крыніцу гэтых даходаў і шукае падатковая», — сказаў актывіст.
Падатковая інспекцыя па Цэнтральным раёне Гомеля супаставіла даходы і расходы Жукоўскага і ўстанавіла перавышэнне расходаў над даходамі ў памеры 5,9 млн. рублёў: 2,2 млн. — у 2007 годзе і 3,6 млн. — у
Між тым, як сцвярджае Жукоўскі, кожны год ён запаўняў дэкларацыю аб даходах, і ніякіх праблем не ўзнікала. «Зараз жа ад мяне патрабуюць растлумачыць даходы за 2007–2010 гады. Я бачу мэтанакіраванае праследаванне: штрафы, арышты, потым кожны год запаўняў дэкларацыю за мінулыя гады. Яны проста хочуць супаставіць дэкларацыі за тыя гады і тое, што я зараз напішу, каб знайсці
З 2007 года Жукоўскі больш як 24 разы арыштоўваўся і атрымліваў адміністрацыйныя штрафы.
Каментары