Грамадства1515

Рух «За Свабоду» просіць у МУС тлумачэнняў

якія сродкі самаабароны могуць прымяняць мірныя грамадзяне ў дачыненні да невядомых асоб, што напалі на іх.

Рух "За Свабоду" просіць МУС растлумачыць, якія сродкі самаабароны могуць прымяняць мірныя грамадзяне ў дачыненні да невядомых асоб, што напалі на іх.

Як паведаміў намеснік старшыні арганізацыі Юрый Губарэвіч, рух вырашыў звярнуцца ў МУС у сувязі з тым, што "ў апошні час фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на прахожых у розных гарадах краіны". "Людзі ў цывільным, ужываючы грубую фізічную сілу, хапаюць мірных грамадзян і, у некаторых выпадках збіваючы іх, зацягваюць у аўтамабілі, аўтобусы (часта без нумароў) ці транспартныя машыны спецназа. Пасля гэтага іх дастаўляюць у аддзяленні міліцыі, дзе паведамляюць пра тое, што яны з'яўляюцца затрыманымі ў межах адміністрацыйнага працэсу", — адзначыў Губарэвіч.

У руху "За Свабоду" лічаць, што практыка такіх затрыманняў у дачыненні да грамадзян, якія рэалізуюць сваё права на свабоду слова і свабоду мірных сходаў, супярэчыць палажэнню Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека аб тым, што ніхто не можа быць самавольна арыштаваны ці затрыманы; грубым чынам парушае канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека; у сур'ёзнай ступені пазбаўляе чалавека сродкаў абароны і працэсуальных гарантый справядлівага разгляду.

У сувязі з гэтым, паведаміў Губарэвіч, арганізацыя звярнулася ў МУС Беларусі з наступнымі пытаннямі:

- якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў дачыненні да невядомых асоб, якія нападаюць на іх;

- якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў выпадку, калі нападаючыя з'яўляюцца пераапранутымі ў цывільнае адзенне супрацоўнікамі падраздзяленняў МУС, але пры затрыманні мірных грамадзян яны не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, часам ужываючы пры гэтым фізічную сілу і спецыяльныя сродкі;

- у выпадку калі затрыманне мірных грамадзян ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў МУС, але пры гэтым незаконна ўжываюць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў адказ на заведама незаконныя дзеянні супрацоўнікаў МУС.

Губарэвіч паведаміў, што гэтыя пытанні 4 ліпеня былі адпраўленыя ў МУС праз афіцыйны інтэрнэт-сайт міністэрства. "Аднак на сайце адзначана, што падобныя паведамленні не падпадаюць пад закон "Аб зваротах грамадзян" і могуць застацца без адказу. Таму, верагодна ўжо сёння, зварот будзе перададзены ў МУС у пісьмовым выглядзе", — сказаў ён.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць