Эканоміка44

Сурыкаў: Першы транш крэдыту ЕўрАзЭс не вырашыў эканамічных праблем Беларусі

«Першы транш крэдыту ЕўрАзЭс, што паступіў у Беларусь, ніяк не вырашыў існуючых тут праблем, — зазначыў беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. — Ён толькі часткова папоўніў золатавалютныя рэзервы Нацыянальнага банка як падушку бяспекі на 800 мільёнаў долараў ЗША».

Зацягванне эканамічнага крызісу ў Беларусі нявыгадна нікому, заявіў дыпламат, «але мы не хочам проста бязвыплатна дапамагаць. Мы шмат гадоў гэтым займаліся, час нам пераходзіць на разумныя, узаемавыгадныя адносіны».

Растлумачваючы, чаму расійскі ўрад пры абмеркаванні ўмоў крэдытавання настойваў на правядзенні Беларуссю прыватызацыі, Аляксандр Сурыкаў падкрэсліў: «Для пераадолення эканамічнага крызісу ў любой краіне павінны быць задзейнічаныя найперш унутраныя рэсурсы гэтай краіны. Што такое продаж часткі актываў? Гэта атрыманне грошай за гэтыя актывы, напаўненне золатавалютных рэзерваў, расшыўка вузкіх месцаў у валютных справах. І гэта прыход інвестыцый. Вось у чым галоўная ідэя — задзейнічаць унутраныя рэзервы краіны, таму што бясконцыя крэдыты без задзейнічання ўласных магчымасцяў да дабра Беларусь не прывядуць, а могуць толькі пагоршыць сітуацыю. Мы добра гэта памятаем па 2009 годзе: дэвальвацыя беларускага рубля, бяздзеянне, найперш Нацыянальнага банка, ці, наадварот, дзеянні, якія стварылі каласальны навес зусім незабяспечаных грошай, і вось яно — сітуацыя паўтараецца. Наступная дэвальвацыя — 56%, а насамрэч усе 70%. І за гэты час Беларусь падрасла ў крэдытных даўгах яшчэ.

Што далей? Дэфолт краіны? Вось чаго мы не хочам у першую чаргу. Таму мы мяркуем, што самае галоўнае — задзейнічанне ўнутраных рэзерваў, якія дае ў тым ліку прыватызацыя.
Вызначаць, па якіх правілах яна будзе праходзіць — выключнае права ўлад Беларусі, і ў нас ёсць магчымасць правесці яе якасна і празрыста».

Расія ў свой час «сама апяклася на тым, што па вельмі нізкіх цэнах на незразумелых умовах прадавала сваю ўласнасць», сказаў пасол. «Таму мы не хацелі б пажадаць такога Беларусі. Ёсць прынятая ва ўсім свеце працэдура: незалежная ацэнка актываў. І ўсе здзелкі, якія ў Беларусі прайшлі з удзелам расійскага бізнесу, — купленыя восем банкаў, 50% „Белтрансгазу“, — яны прайшлі на аснове заключэнняў незалежных ацэншчыкаў, якія задаволілі, дарэчы, кіраўніцтва Беларусі, а не па нейкай халяўнай цане. Навошта ж нам, блізкім братам, ад няма чаго рабіць ушчамляць Беларусь, а потым зноў яе субсідаваць? На „халяву“ нешта прыватызаваў, а потым у яе зноў грошай няма, зноў давай ёй крэдыты… Не, мы ў гэтым не зацікаўленыя. Кожная рэч мае сваю рэальную цану. Якая гэта цана — скажуць незалежныя ацэншчыкі», — зазначыў расійскі дыпламат.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць