Афіша

Рок-выбух

Распачнецца музычныя фэерыя 2 сьнежня ў менскім Палацы спорту. Там зайграюць «Воплі Відаплясава», «Zdob Si Zdub» і «Ляпіс Трубяцкой».

«Воплі», «ляпісы» і «здобы»

Распачнецца музычныя фэерыя 2 сьнежня ў менскім Палацы спорту. Там зайграюць «Воплі Відаплясава», «Zdob Si Zdub» і «Ляпіс Трубяцкой». Пачатак а 19-й. Яшчэ «Zdob Si Zdub» наведаецца ў студыю «Ляпісаў», каб запісаць зь імі песьню «Не сумуй, таварыш!». У гэты ж дзень — кілбасьня ў клюбе «Рэактар»: пяцігадзінная гардкор-вечарына. Удзел бяруць «Куклы», «ТТ-34», «Partyzone», «Зьмяя». Акцыя прымеркаваная да Дня барацьбы са СНІДам. Сапраўдны кайф — у музыцы, а не ў наркотыках, кажуць завадатары. Пачатак канцэрту ў 17.00. Гледачам будуць масава раздавацца прэзэрватывы.

3 сьнежня ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова), «Саша і Сірожа» прэзэнтуюць дыск «Ска-ты». У акцыі возьмуць удзел ідэйна блізкія гурты «Разьбітае сэрца пацана» і «Срэбнае вясельле». Пачатак а 18-й.

Горадня

У Горадні 3 і 4 сьнежня — фэстываль «Тры шрубы». А 18-й на сцэну кінатэатру «Космас» выйдуць гарадзенскія «Айша», «Воображаемые люди», менскія «Рыкашэт», «Маўзэр Папаніна» ды іншыя. Эксклюзыў «Трох шрубоў» — выступ мясцовай каманды «Beauty&Monster» з вакалістам-галяндцам і паралельная asid-вечарына, якая будзе праходзіць на другой пляцоўцы фэсту.

Берасьце

У Берасьці — свой двухдзённы фэст. У клюбе «Вэзувій». 2 і 3 сьнежня — канцэрт з удзелам 20 гуртоў. Гэдлайнэры — «Сьцяна» і «:B:N:». У фэсьце бярэ ўдзел і правакацыйная каманда зь Белаазерску «Бардак-хаўс», якая славіцца гратэскнымі пэрформансамі на сцэне.

Полацак

Але самая грандыёзная падзея ўік-энду — у Полацку. Там ад 2 да 4 сьнежня круціцца «Рок-кола». У гарадзкім палацы культуры можна будзе пабачыць экспазыцыю, прысьвечаную гісторыі беларускага року. Тамсама, на адкрыцьці фэсту, зайграюць «IQ-48», Ігар Варашкевіч, «Фляўс і Кляйн». Прыедзе «Таварыш Маўзэр» з Магілёва, віцебскі «Алмазны фронт», дзявочы рок-праект з Полацку «Індра», што грае песьні на вершы Леры Сом — усяго 31 гурт. Канцэрты будуць цягнуцца ад 12.00 да 21.00. 4-га — гала-канцэрт з удзелам пераможцаў «Рок-кола-2005» і гасьцей — «N.R.M.», «Стокс» і «Мадэры-гард-блюз».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць