Аўто2929

Расійскі «Ё-мабіль» ствараюць беларусы

Бізнэсовец Андрэй Бірукоў, канструктар Андрэй Гінзбург, дызайнер Андрэй Трафімчук — усе яны знайшлі сябе за мяжой.

Шматмільённы аўтамабільны праект усходніх суседзяў «Ё-мабіль» так ці іначай закране беларускі рынак.

Агульная мытная прастора дазволіць прывозіць «Ё-мабілі» ў нашу краіну без усялякіх праблем. Але ж Беларусь хоча яшчэ і збіраць машыны ў сябе! Год да пачатку камерцыйнай вытворчасці — самы час, каб пазнаёміцца з «Ё-мабілем» бліжэй і знайсці яго беларускія карані.

Электрастанцыя на колах

Што ж такое «Ё-мабіль»? Гэта гібрыдны аўтамабіль, які выкарыстоўвае бензін і газ для выдзялення энергіі. Таму «Ё-мабіль» можна назваць міні-электрастанцыяй. Энергія ў ім будзе назапашвацца і захоўвацца не ў акумулятарных батарэях (як звычайна), а ў суперкандэнсатарных элементах, якія ніколі раней не ўжываліся ў аўтавытворчасці. Дзякуючы гэтаму

расход паліва складзе ўсяго 3,5 л/100 км.

Гісторыя аўтамабіля пачалася летась, калі яго стварэнне анансавалі расійская інвестыцыйная група АНЭКСІМ мільярдэра Міхаіла Прохарава і беларуска-расійская кампанія «Яравіт Мотарс» беларуса Андрэя Бірукова. Яны і стварылі ААТ «Гарадскі аўтамабіль», пазней перайменаваны ў «Ё-Аўто».

Беларуская назва…

Вось тут самы час пачаць гаворку пра беларускую сутнасць праекта. Па-першае,

назву для «Ё-мабіля» прыдумаў беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.
Яму ўдалося пераканаць Прохарава, што літара «Ё» з’яўляецца ўнікальнай. Па-другое, менавіта Цэслер прапанаваў двухколерную афарбоўку аўтамабіляў, абраўшы адным з колераў «слановую косць».

…і беларускія стваральнікі

Хто ж такі Андрэй Бірукоў? Генеральны дырэктар «Ё-Аўто», які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва праектам, вырас і пачынаў свой бізнэс у Беларусі. Пераехаўшы ў суседнюю Расію, ён захапіў з сабой і групу аднадумцаў — беларускіх інжынераў, якія не знайшлі для сябе належнай працы ў нашай краіне.

Сярод іх фактычны стваральнік — галоўны канструктар новага аўтамабіля Андрэй Гінзбург — і шэф-дызайнер праекта Андрэй Трафімчук. Праўда, і першы, і другі не здабылі і адсотка ад той славы, якая дасталася спонсару праекта Міхаілу Прохараву.

Можа, засталіся б яны на радзіме, дык у Беларусі ствараўся б праект «Ў-мабіль»…

Тэрмін гатоўнасці — год

У канцы 2012 года ў продажы павінны з’явіцца тры мадэлі «Ё-мабіля». Гэта мікравэн, красовер і фургон. Максімальная хуткасць усіх машын — 120 км/г. Першы завод па выпуску аўтамабіляў будзе пабудаваны пад Пецярбургам у індустрыйным парку «Мар’іна». Там змогуць рабіць 45 тысяч машын штогод, але гэтага будзе відавочна недастаткова. Запушчаны ў маі сайт, на якім можна было пакінуць заяўку на аўтамабіль, проста ламіўся ад папулярнасці. У першы ж дзень такое жаданне выказалі 50 тысяч чалавек — больш чым гадавы аб’ём выпуску!

За тыдзень колькасць ахвотных дарасла да 100 тысяч.
У сувязі з такой папулярнасцю праекту Беларусь выказала жаданне адкрыць у сябе паралельны выпуск аўтамабіля. Беларускі дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях накіраваў у Расію прапанову стварыць беларускае аддзяленне па выпуску ё-мабіляў. Адказу ад Прохарава пакуль не было.

Вядро дзёгцю

Сярод акіяну расійскага аптымізму гучаць і галасы скептыкаў. Фантастычны праект не бачыцца ім рэальна ажыццяўляльным. І падставы для крытыкі ёсць.

Адсутнасць досведу ў распрацоўшчыкаў, дзіўныя канструктарскія рашэнні, якія не дазваляюць пралічыць бяспеку кіроўцы падчас аварыі, рызыка кароткага замыкання «электрастанцыі на колах» прымушаюць задумацца, чаго ў праекце больш — сапраўднай працы ці піяру велічы расійскага аўтарынку.
Адказы на пастаўленыя пытанні будуць дадзеныя ў 2012-м, калі першыя энтузіясты заплацяць $12--15 тысяч і сядуць за стырно беларускай ідэі, выкананай за расійскія грошы.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць