Ежа77

Больш за 70 страваў беларускай нацыянальнай кухні прапануе новы рэстаран у Маскве

72 стравы выключна беларускай нацыянальнай кухні прапануе новы рэстаран «Беларуская хата», які афіцыйна адкрыўся сёння ў Маскве на вуліцы Пакроўка за некалькіх сотняў метраў ад пасольства Беларусі ў Расіі,
перадае карэспандэнт БелТА.

«Наша асноўная ідэя — дакладнае захаванне традыцыяў беларускай кухні, мы не збіраемся падладжвацца ні пад маскоўскую публіку ў цэлым, ні пад асобных наведнікаў, — расказаў адзін з заснавальнікаў установы Марат Новікаў. — Мы хочам на рэальным прыкладзе паказаць яднанне народаў Беларусі і Расіі, бо нашым кліентамі з’яўляюцца ў асноўным масквічы, якія могуць адчуць тут цеплыню беларускага народа».

Рэстаран разлічаны на спажыўца са сярэднім дастаткам, хоць ежа ў ім гатуецца незвычайна смачная, нават па маскоўскіх мерках. У канцэпцыю ўстановы ўваходзіць поўная забарона на курэнне. Прычым яна распаўсюджваецца на ўсіх: выключэння не было зроблена нават для міністраў і іншых афіцыйных асобаў, якія ўзялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці рэстарана. Яшчэ адна асаблівасць — 85% абслуговага персаналу — грамадзяне Беларусі.

Кожную суботу ў «Беларускай хаце» будуць выступаць фальклорныя калектывы. Плануюць адзначаць тут і беларускія дзяржаўныя і нацыянальныя святы, для якіх задумана рыхтаваць спецыяльныя праграмы і распрацоўваць арыгінальнае меню.

Заснавальнікамі новага беларускага рэстарана сталі вядомыя кандытарскія прадпрыемствы Беларусі «Спартак», «Камунарка» і «Слодыч». «Беларуская хата» стала чацвёртай беларускай установай грамадскага харчавання ў Маскве.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду7

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі23

Транспартнікі Літвы асудзілі закрыццё мяжы з Беларуссю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду7

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць