Свет7676

Рэзідэнцыя ўзята — Кадафі застаўся

Лівійскія паўстанцы ўзялі штурмам умацаваную рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў сталіцы Лівіі.

Лівійскія паўстанцы ўзялі штурмам умацаваную рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў сталіцы Лівіі. Авіяцыя НАТО нанесла кропкавыя ўдары па ўрадавым комплексе. Перад захопам рэзідэнцыі дыктатар паведаміў па тэлефоне Кірсану Ілюмжынаву, што не мае намеру пакідаць Трыпалі.

Паўстанцы захапілі рэзідэнцыю Муамара Кадафі ў квартале Баб-эль-Азіза, якую штурмавалі цягам усяго дня.

Паводле апошніх звестак, прыхільнікі лівійскай апазіцыі ўварваліся ў дом лівійскага дыктатара, які знаходзіцца на тэрыторыі ўмацаванага квартала, і страляюць угару з аўтаматаў, святкуючы перамогу. Над будынкам быў узняты сцяг паўстанцаў. Паводле іх словаў, якія прыводзіць Reuters, тэрыторыя Баб-эль-Азіза зараз «цалкам знаходзіцца ў руках рэвалюцыянераў». Пра лёс Кадафі і членаў яго сям’і пакуль нічога не вядома.

«Бі-бі-сі» дэманструе кадры зламанай статуі Кадафі, з часткамі якой фатаграфуюцца паўстанцы.

Звесткі аб тым, ці падтрымлівала авіяцыя НАТО гэты штурм, супярэчлівыя, прадстаўнік кааліцыі ў сярэдзіне дня адмаўляў звесткі аб бамбардзіроўцы рэзідэнцыі, дзе можа знаходзіцца лівійскі дыктатар. Але карэспандэнт Al Jazeera ў Трыпалі паведамляе, што натаўскія самалёты бамбавалі рэзідэнцыю Кадафі. Пазней гэтая інфармацыя пацвердзілася:

стала вядома, што авіяцыя НАТО нанесла серыю кропкавых удараў, у выніку якіх была разбурана адна са сцен умацаванняў.

Лівійскі дыктатар ўсё яшчэ знаходзіцца ў сталіцы — пра гэта заявіў ён сам у тэлефоннай размове з прэзідэнтам ФІДЭ Кірсанам Ілюмжынавым. «Некалькі гадзін таму мне патэлефанаваў Мухамед Кадафі (сын Муамара Кадафі). Я вельмі здзівіўся і спытаў у яго, як ён там, ці нармальна? Бо ўчора паведамлялі аб яго арышце.

Ён адказаў, што ўсё добра»,
 — распавёў Ілюмжынаў карэспандэнту «Газеты. Ru». Старэйшы сын лівійскага дыктатара закрануў пытанне баявых дзеянняў у лівійскай сталіцы.

«Мухамед сказаў, што яны ваююць супраць натаўскіх спецназаўцаў, якія высадзіліся на караблях», — адзначыў прэзідэнт ФІДЭ.

Паводле яго слоў, затым сын Кадафі перайшоў да галоўнай мэты тэлефанавання.

«Бацька хацеў некалькі слоў сказаць», — растлумачыў сын лівійскага дыктатара і перадаў яму слухаўку.

«Кадафі праз мяне падзякаваў усім сумленным людзям, якія падтрымліваюць яго маленькі народ, які змагаецца супраць акупацыі НАТО. Ён гаварыў па-арабску, Мухамед перакладаў.
Кадафі сказаў, што знаходзіцца ў Трыпалі,
пакідаць сталіцу не мае намеру і будзе змагацца да канца.
Гутарка Муамар Кадафі скончыў, сказаўшы «thank you», — адзначыў Ілюмжынаў. Па словах кіраўніка ФІДЭ, пасля гэтага слухаўку зноў узяў Мухамед і развітаўся, паабяцаўшы патэлефанаваць пры першай магчымасці.

Праўда, ніхто не ведае, дзе знаходзіцца лівійскі дыктатар, а ў бункеры яго не было

Прадстаўнік паўночнаатлантычнага альянсу заявіў у аўторак, што не ведае, дзе знаходзіцца лівійскі дыктатар, але не надае гэтаму вялікага значэння. «Я не ўпэўнены, што гэта мае значэнне ў гэтай сітуацыі… Вырашэнне канфлікту ў любым выпадку будзе палітычным. Ён (Кадафі) больш не гуляе важнай ролі», — адзначыў прадстаўнік НАТО Ралан Лавуа падчас брыфінгу на базе ў Неапалі. Хоць сыход Кадафі можа мець «сімвалічнае значэнне для яго прыхільнікаў», дадаў Лавуа.

Таксама ён заявіў, што сілы кааліцыі не маюць дачынення да падрыхтоўкі штурму Трыпалі.

«Мы не маем прамога кантакту з сіламі, што супрацьстаяць Кадафі і не каардынуем іх атакі або манеўры»,

— сказаў прадстаўнік НАТО. Такім чынам, прадстаўнік паўночнаатлантычнага альянсу аспрэчыў дадзеныя The Telegraph аб тым, што брытанскія ваенныя і разведчыкі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы штурму Трыпалі. Выданне сцвярджала, што брытанскія афіцэры рыхтавалі лівійскіх паўстанцаў да захопу сталіцы ў спецыяльных лагерах. Па дадзеных The Telegraph,

хуткі захоп Трыпалі цягам сутак стаў нечаканасцю для паўстанцаў.

Сітуацыю, якая склалася ў Лівіі, абмеркавалі паміж сабой прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі. Абодва лідары прыйшлі да меркавання, што канец рэжыму Кадафі «непазбежны і блізкі», паведамляе Reuters са спасылкай на заяву канцылярыі французскага прэзідэнта. Таксама ў ім гаварылася аб тым, што Францыя і Вялікабрытанія будуць аказваць садзейнічанне лівійскім паўстанцам аж да капітуляцыі Кадафі. Акрамя таго, у найбліжэйшы час у Парыжы пройдзе канферэнцыя, галоўнай мэтай якой будзе пытанне аднаўлення Лівіі і аказання ёй міжнароднай дапамогі.

У аўторак працягнулася серыя дыпламатычных прызнанняў Нацыянальнага савета пераходнага перыяду.
Урад паўстанцаў афіцыйна прызналі Нігерыя, Марока, Ірак, Грэцыя і Бахрэйн. Напярэдадні гэта зрабіў урад Егіпта. На гэты момант праціўнікаў Кадафі афіцыйна лічаць легітымнымі прадстаўнікамі Лівіі больш за 30 дзяржаў.

З раніцы баі ў горадзе ўспыхнулі з новай сілай, хоць адзін з сыноў Кадафі — Сейф аль-Іслам — у ноч на аўторак сцвярджаў, што сілы, лаяльныя Кадафі, «перамагаюць», а сітуацыя ў Лівіі «выдатная». Сын лівійскага дыктатара, які, па дадзеных паўстанцаў, быў арыштаваны напярэдадні, нечакана з’явіўся перад заходнімі журналістамі і зрабіў шэраг заяў аб новым пераломе ў супрацьстаянні з паўстанцамі. «Трыпалі цяпер у значна лепшым стане, чым учора. Мы цалкам кантралюем 80% Трыпалі. Але каб не памыліцца, скажу, што 75%», — пацвярджаў дадзеныя аб поспехах сіл Кадафі прадстаўнік лівійскага ўрада Муса Ібрагім.

Каментары76

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій17

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?39

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

«Вада з другога паверха топіць першы і трапляе ў ліфты». Адзін з дамоў у «Мінск-Свеце» зноў паплыў3

Аўтобус і мікрааўтобус сутыкнуліся ў Бярозаўскім раёне: 15 чалавек пацярпелі

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог8

Трамп заявіў, што ракеты для Patriot ужо адпраўлены ва Украіну1

У Брэсце перад 3 ліпеня былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій17

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць