Пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў.
Паэту і грамадскаму дзеячу Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 год.
Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў.
«Наша Ніва» віншуе Генадзя Бураўкіна з Народзінамі і жадае моцнага здароўя і натхнення.
Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. З 1972 па 1978 год быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», 1978-1990 гг. — старшыня Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, старшынёй ТБМ. З’яўляўся пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990-1994), намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.
Аўтар кніг паэзіі «Дыханне», «Выток», «Варта вернасці» (за яе атрымаў дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы), «Гняздо для птушкі радасці», «Паміж зоркай і свечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» ды іншых. Аўтар папулярных эстрадных песень. У нашыя дні на яго словы запісаны адзін з музычных альбомаў Змітра Вайцюшкевіча —«Лірыка».
Укладальнік першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава — «Наш Быкаў».
«Калыханка» на словы Г. Бураўкіна, музыка В. Раінчыка (версія 2010 г.)
Глядзі таксама: Генадзь Бураўкін: «У дыктатараў прафесіі няма».
-
Фатаграфіі гэтай сланімчанкі выстаўляюцца па ўсім свеце — праз іх яна расказвае і пра дыктатуру ў Беларусі ФОТЫ
-
Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»
-
Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года
Каментары