Культура11

Песні Качмарскага загучаць па-беларуску

Бард-трыё ў складзе Віктара Шалкевіча, Андрэя Мельнікава і Зьмітра Вайцюшкевіча распачала працу над альбомам на вершы польскага барда Яцэка Качмарскага ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
«Для беларусаў гэтая постаць застаецца практычна невядомай. Таму мы і задумалі такую справу, каб пазнаёміць усіх з гэтай легендарнай асобай. Качмарскі мог даць адказы на польскія пытаньні. Ёсьць спадзяваньні, што ў гэтым альбоме знойдуцца адказы і на беларускія пытаньні», — кажа адзін з удзельнікаў праекту Зьміцер Вайцюшкевіч.

Тры вядучыя выканаўцы аўтарскай песьні аб’ядналіся, каб запісаць альбом-прысьвячэньне Яцэку Качмарскаму — культаваму польскаму барду часоў Салідарнасьці, асобу, якая па значнасьці набліжаецца да Высоцкага ў Расеі. Вершы Качмарскага па-беларуску ўпершыню загучалі дзякуючы паэту, перакладчыку, кіраўніку Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэю Хадановічу. Ініцыятыва па запісу такога альбома сыходзіла ад Гэнрыка Літвіна, былога амбасадара Польшчы Беларусі.

«Для беларусаў гэтая постаць застаецца практычна невядомай, — кажа адзін з удзельнікаў праекту Зьміцер Вайцюшкевіч. — Таму мы і задумалі такую справу, каб пазнаёміць усіх з гэтай легендарнай асобай. Качмарскі мог даць адказы на польскія пытаньні. Ёсьць спадзяваньні, што ў гэтым альбоме знойдуцца адказы і на беларускія пытаньні».

Пакуль Вайцюшкевіч, Мельнікаў і Шалкевіч выбіраюць песьні. Мяркуецца, што кожны з выканаўцаў засьпявае роўную колькасьць твораў. Рэліз пакуль што безыменнага дыска плянуецца бліжэй да канца году, а жывая прэм’ера мае прайсьці ў лютым 2012 году, як у Беларусі, так і ў Польшчы. Праграма будзе вытрымана ў стылістыцы аўтарскай песьні, але як абяцаюць выканаўцы ў запісе будзе скарыстаны «невялічкі аркестрык».

***

Яцэк Качмарскі нарадзіўся 22 сакавіка 1957 году ў Варшаве. Дэбютаваў, як выканаўца ў 70-х, тройчы атрымліваў Гран-пры Студэнцкага фэстываля песьні ў Кракаве. Шырокую вядомасьць набыў пры канцы 70-х зь песьнямі пратэсту супраць камуністычнага панаваньня ў Польшчы. Самыя вядомыя песьні «Nasza klasa», «Mury», «Oblawa», «Poczekalnia» (саўндтрэк да стужкі «Палац» Кшыштафа Кісьлеўскага). Яго песьні сталі гімнамі антыкамуністычнай апазыцыі, а сам Качмарскі лічыўся голасам руху «Салідарнасьць». У 1981 годзе вымушана эміграваў. Працаваў у польскай рэдакцыі Радыё Свабодная Эўропа, канцэртаваў па ўсім сьвеце і запісваў альбомы, якія неаднаразова набывалі залаты статус. Вярнуўся ў краіну пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў 1990 годзе. Працягваў пісаць песьні, канцэртаваць і выдаваць зборнікі паэзіі і прозы. Быў прызнаны заслужаным дзеячом культуры Польшчы, атрымаў Кавалерскі Крыж з рук прэзідэнта краіны Аляксандра Квасьнеўскага, узнагароджаны ордэнам Фрэдэрыка. У 2004 годзе захварэў на рак гартані, страціў голас. Памёр 10 красавіка 2004 году ў шпіталі ў Гданьску. У 2006 годзе прэзідэнтам Лехам Качыньскім пасьмяротна адзначаны Камандорскім Крыжом — адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагародаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных22

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных22

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць