Культура44

Дзень Алеся Адамовіча

3 верасня пісьменніку, які адкрываў праўду пра вайну і наступствы Чарнобыля, споўнілася б 84 гады.

3 верасня споўнілася б 84 гады Алесю Адамовічу — пісьменніку, навукоўцу, грамадскаму дзеячу.

Праўда, гэта «пашпартны» дзень народзінаў. Насамрэч Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 жніўня 1926 года. У час вайны маці перапісала яго на год пазней, каб не пагналі на прымусовыя работы ў Германію.

Ён аўтар дзесяткаў мастацкіх твораў і навуковых прац. Найбольшую вядомасць набылі «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі…» (з Я.Брылём, У.Калеснікам). Разам з Э. Клімавым з’яўляецца аўтарам сцэнарыя да знакамітага фільма «Ідзі і глязі».

Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Адамовіч, наперакор кіраўніцтву БССР, сцвярджаў, што сапраўдныя маштабы трагедыі і тое, наколькі Беларусь ад яе пацярпела, утойваюцца. Пісьменнік дабіваўся, каб Беларусі дапамаглі на агульнасаюзным узроўні. Ён быў ініцыятарам ліста беларускіх навукоўцаў Міхаілу Гарбачову. За гэта партыйнае кіраўніцтва фактычна цкавала яго — Адамовіч мусіў з’ехаць з Мінска ў Маскву.

У першыя гады незалежнасці ён, разам з сябрам Васілём Быкавым, быў на вастрыі дэмакратычных пераменаў.

Памёр пісьменнік у 1994-м, пахаваны ён на радзіме — у вёсцы Глуша Бабруйскага раёна.

Каментары4

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць