Грамадства2323

Здароў, казлы! Салют, вашывыя!

Муляр Паўлоўскі з Магілёва мае намер выкарыстоўваць лексіку Лукашэнкі пры зваротах у дзяржструктуры.

Жыхар Магілёва Аляксей Паўлоўскі атрымаў адказ з Нацыянальнай акадэміі навук на сваю просьбу растлумачыць сэнс некаторых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі.

У сваім лісце Паўлоўскі, муляр 5-га разраду, звяртаючыся да «лінгвістаў, пісьменнікаў, кіраўнікоў», нагадваў: «У выступленні 26.04.2011 года перад СМІ прэзідэнт РБ А.Лукашэнка назваў кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу «казлом» і сказаў, што ў кіраўніцтва Украіны «вашывасці хапае». Аўтар ліста прасіў мовазнаўцаў «даць растлумачэнне гэтым словам і патлумачыць, ці з`яўляюцца сказаныя А.Лукашэнкам словы прымальнымі пры звароце звычайных грамадзян РБ да кіраўніцтва».

Адначасова Паўлоўскі прасіў растлумачыць такія выказванні Лукашэнкі, як «вашывыя блыхі» (на адрас прадпрымальнікаў) і «адмарозкі, пятая калона» (на адрас апазіцыі).

Паводле афіцыйнага адказу Інстытута мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАНБ, усе словы, значэнне якіх просіць растлумачыць Паўлоўскі, зафіксаваныя ў тлумачальных слоўніках сучаснай рускай літаратурнай мовы, якія разлічаныя на шырокага карыстальніка.
Пры гэтым даецца невялікі спіс слоўнікаў, сярод якіх — слоўнік Ожагава 1981 года выдання, Слоўнік рускай мовы ў 4-х тамах 1981–1984 гадоў выдання і Вялікі тлумачальны слоўнік рускай мовы 2000 года. У лісце пазначаныя нумары старонак, на якіх знаходзяцца словы, якія цікавяць Паўлоўскага.

«На ўказаных старонках вы можаце знайсці тлумачэнне значэнняў гэтых слоў, а таксама звесткі аб стылістычнай афарбоўцы і асаблівасцях іх выкарыстання ў пераносным значэнні. Дарэчнасць і мэтазгоднасць выкарыстання гэтых і іншых стылістычных адзінак залежыць ад жанру мовы і прагматычных мэтаў выказвання», — сказана ў адказе інстытута.

Аляксей Паўлоўскі такім адказам не задаволены.
«На працягу трох месяцаў чыноўнікі не змаглі растлумачыць, што хацеў сказаць сваімі словамі Лукашэнка. Больш за тое, яны парушылі заканадаўства — цягнулі больш за месяц з адказам і не адказалі па сутнасці. Я буду рыхтаваць скаргу ў Генпракуратуру на парушэнне Акадэміяй навук закона аб зваротах грамадзян, каб яны на ўсе пункты майго запыту адказалі», — заявіў Паўлоўскі.

Ён, у прыватнасці, падкрэслівае, што з адказу яму не зразумела, ці з`яўляюцца выказаныя прэзідэнтам словы абразлівымі.

«Але калі іх ужывае прэзідэнт, значыць, яны прымальныя ў зносінах грамадзян адзін з адным»,
 — выказаў меркаванне муляр. Зыходзячы з гэтага, ён мае намер выкарыстоўваць вышэйпералічаныя словы пры далейшай перапісцы з дзяржструктурамі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану9

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць