Грамадства22

Феерверк у час крызісу: мінская міліцыя гатова да Дня горада

Органы ўнутраных спраў гатовы да аховы грамадскага парадку падчас святкавання Дня горада ў Мінску,

заявіў першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі 7 верасня.

Паводле яго слоў, ва ўсіх месцах святкавання будуць несці службу супрацоўнікі міліцыі. Расстаноўка сіл вызначана. Створаны рэзерв, які пры неабходнасці можа быць задзейнічаны.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін у сваю чаргу паведаміў,

што ў месцах святкавання будзе арганізавана больш за 100 пунктаў пропуску для праходу грамадзян
. Пры неабходнасці іх колькасць можа быць павялічана.

Традыцыйна будуць арганізаваны надглядныя мерапрыемствы, каб выключыць пранос забароненых прадметаў і праход нецвярозых людзей. Сарокін нагадаў, што пранесці можна будзе толькі прахаладжальныя напоі ў празрыстай пластыкавай тары аб’ёмам не больш за 0,5 літра.

На заўвагу журналістаў аб тым, што апошнім часам у Мінску людзі асцерагаюцца апладзіраваць на вуліцах, Кубракоў заявіў: «Не трэба нікому баяцца апладзіраваць. Калі для гэтага ёсць падстава, то праблем няма».

Прадстаўнік ГУУС паведаміў, што

10 верасня ад 7.00 да 20.00 будзе перакрыты рух на вуліцы Рэвалюцыйнай ад ратушы да Гарадскога Вала і на вуліцы Камсамольскай ад Нямігі да Інтэрнацыянальнай.

Падчас вячэрняга феерверку паркоўкі для машын будуць арганізаваны на праспекце Пераможцаў, ад вуліцы Ігнаценкі ў бок Арлоўскай, і на вуліцы Арлоўскай.

Як паведаміў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Бягун, распрацаваны план кантролю за арганізацыяй пажарнай бяспекі падчас святкавання. Асабовы склад упраўлення пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы, арганізавана ўзаемадзеянне з медыкамі, аварыйнымі службамі. Праведзена дадатковае абслугоўванне аварыйна-ратавальнай тэхнікі, вызначаны маршруты яе руху да месцаў магчымых надзвычайных сітуацый.

У святочныя дні забаронена правядзенне ўсіх агнявых работ на аб’ектах, сумежных з месцамі масавых мерапрыемстваў. Непасрэдна ў Дзень горада ў дзяжурстве будуць задзейнічаны больш за 150 чалавек асабовага складу МНС і 70 адзінак тэхнікі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек2

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»3

Намесніка дырэктара буйнога прадпрыемства з Дзятлаўшчыны пасадзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады2

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць