Афіша77

Мінск стане сталіцай Вялікага Княства Паэзіі

Міжнародны літаратурны фестываль пройдзе 8 і 9 верасня.

8—9 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны літаратурны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.

Удзел бяруць паэты

Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія), Рышард Крыніцкі, Яцэк Гутараў (Польшча), Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва), Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна), Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Падчас фестывалю будзе прэзентаваны чатырохтомнік твораў мілаша ў перакладзе на беларускую мову. У чатырохтомнік увойдуць найважнейшыя паэтычныя зборнікі Мілаша, а таксама тры тамы эсэістыкі — ад аўтабіяграфічнай прозы да філасофскіх эсэ.

«Чытаючы Мілаша ніколі не адчуваеш дыстанцыі. — кажа Андрэй Хадановіч. — Я, напрыклад, калі чытаю гэтыя вершы, пачынаю адчуваць іх фізіялагічна: колер, смак, пах.

Такая паэзія ўспрымаецца вачыма, вушамі — атрымліваецца сапраўднае пагружэнне. І калі Мілаш піша пра катастрофы, і калі ён піша пра радасць жыцця. Ну і беларусам дакладна будуць блізкія матывы Мілаша: ён таксама адкрыты і талерантны да ўсяго новага. Усё жыццё ён дбаў не пра Заходнюю ці Ўсходнюю Еўропу, а пра Еўропу „нашу“ — вось пра гэтую прастору ад Расіі да Нямеччыны».

Расклад імпрэзаў

8 верасня, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (18.30):

Адкрыццё выставы "Чэслаў Мілаш",

Прэзентацыя беларускага чатырохтомніка Чэслава Мілаша: “Выратаванне”, “Даліна Ісы”, “Родная Еўропа” і “Зямля Ульра”,

Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акторы Купалаўскага тэатра чытаюць творы Мілаша на сваіх мовах,

Прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы”: Андрэй Хадановіч і гурт “Рацыянальная дыета”.

9 верасня, Галерэя “Ў” (11.00):

Круглы стол “Мілаш шматпавярховы” з удзелам паэтаў, перакладчыкаў, інтэлектуалаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

9 верасня, Дом культуры ветэранаў (19.00):

Паэты-ўдзельнікі фестывалю чытаюць свае вершы. У межах імпрэзы: прэзентацыі кнігі Марыі Мартысевіч “Амбасада” і Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёныя на ключы”.

Таццяна Беланогая спявае свае песні на словы Чэслава Мілаша.

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам16

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі3

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію13

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам16

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць