Грамадства55

Зміцер Дашкевіч абвясціў галадоўку

Сёння ў калоніі № 9 адбылася сустрэча палітвязня з адвакатам. Абарона Дашкевіча прыехала ў суд дзеля ўдзелу ў судовым працэсе па змене месца адбыцця пакарання з калоніі на турму закрытага тыпу.

Высветлілася,

што суда не будзе, бо такая справа не існуе.

Як стала вядома, сам Дашкевіч не ведаў пра маючы адбыцца суд. Гутарка вязня з абаронаю адбывалася праз шкло па тэлефоне. Дашкевічу забаранілі ўзяць з сабою на сустрэчу паперу і асадку.

Зміцер Дашкевіч аб’явіў адвакату, што

з сённяшняга дня распачынае галадоўку, якая будзе цягнуцца да моманту выканання адміністрацыяй калоніі наступных патрабаванняў:
1) забеспячэнне нармальных бытавых умоваў у ШЫЗА, дзе хлапец апынуўся адразу пасля выхаду з ПКТ (памяшканне камернага тыпу) 10 верасня і дзе прабудзе да 17 верасня.

Зараз палітвязень вымушаны кругласуткава знаходзіцца ў камеры, тэмпература ў якой такая ж, як і на вуліцы. Хлопцу забаранілі браць у ШЫЗА што-небудзь, апроч апранутай на яго турэмнай робы- такім чынам, укрыцца на ноч няма чым. 2) вяртанне Бібліі палітвязню. Галадоўка можа нанесці сур’ёзную шкоду здароўю маладафронтаўца, які мае шэраг хранічных хваробаў.

Дашкевіч распавёў, што не атрымоўваў ніякай паштовай карэспандэнцыі, у тым ліку і паведамленняў ад свайго адваката. Яго азнаёмілі з пратаколам знішчэння лістоў, якія не прайшлі цэнзуру — ўсе гэтыя лісты былі спалены.

Стала вядома і тое, што ў мінулую суботу Дашкевічу прапаноўвалі пісаць заяву на памілаванне. Зміцер Дашкевіч адмовіўся.

Каментары5

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе65

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць