Меркаванні33

Мікіта Ліхавід: Мяне не толькі незаконна асудзілі, але і вызвалілі

заявіў 16 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску актывіст апазіцыі Мікіта Ліхавід.

Ён быў прыгавораны па справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску да трох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 14 верасня Ліхавід быў вызвалены на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

Актывіст паведаміў, што 81 дзень правёў у штрафным ізалятары, гэта значыць з’яўляўся злосным парушальнікам, а таму не трапляў ні пад адзін артыкул аб памілаванні. Ён падкрэсліў, што ніколі б не стаў прасіць аб памілаванні прэзідэнта, калі ім з’яўляецца Лукашэнка.

Ліхавід звярнуўся да «супрацоўнікаў палітычнага аддзела КДБ, некаторых супрацоўнікаў АМАПа, іншых сілавых структур, палітычных дзеячаў, чыноўнікаў, на якіх трымаецца рэжым».

«Яны павінны разумець, што не ўсё вечна, што надыдзе час, калі ім давядзецца адказваць за свае дзеянні, давядзецца за ўсё плаціць.
Магчыма, калі зменіцца палітычны рэжым, ім удасца ўцячы з краіны, пазбегнуць адказнасці. Але турма не самае страшнае пакаранне. Самае страшнае, калі імя чалавека аказваецца ў забыцці», — сказаў ён.

На думку Ліхавіда, тыя, на кім трымаецца сённяшні рэжым, «павінны ведаць, што яны самі ўтапталі свае імёны ў бруд». «Памятайце пра сваіх дзяцей, якім будзе сорамна за вас, за прозвішчы, якія яны носяць. Вас нельга назваць людзьмі, таму што вы адпраўляеце людзей на катаванні. Вы парушаеце не толькі юрыдычныя законы, але і маральныя. Ніводзін нармальна выхаваны чалавек не будзе рабіць тое, што робіць сённяшні рэжым», — мяркуе ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць