У суботу былі згуляныя 5 матчаў25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Салігорскі «Шахцёр», які ідзе на2-м месцы ў чэмпіянаце, згуляў у гасцях унічыю з «Віцебскам» 1:1. Пяты запар тур салігорская каманда не можа перамагчы (апошні раз — 5 жніўня).
«Гомель» выйграў у жодзінскага «Тарпеда» — 1:0. Гульня прайшла ў Мазыры, паколькі на стадыёне «Цэнтральны» праводзіўся фестываль «Сожскі карагод».
Іншыя вынікі: «Дняпро» — «Дынама» Брэст — 0:2, «Нёман» — «Дынама» Мінск — 1:2, «Мінск» — «Белшына» — 0:1.
Матч БАТЭ — «Нафтан» пройдзе ў нядзелю, 18 верасня.
Пасля 25 тураў БАТЭ — 50 (24 гульні), Шахцёр — 42, Гомель — 39, Дынама Мінск — 38, Белшына — 34, Тарпеда — 32, Нафтан — 30, Мінск, Дынама Брэст — 29, Віцебск — 27, Нёман — 24, Дняпро — 21.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары