Перад пратэстамі 21 верасня ў школах з бацькоў патрабуюць распіскі за дзяцей
Хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.
Ідэалагічны маразм набірае абароты: напярэдадні Маўклівых пратэстаў 21 верасня ў мінскіх школах збіраюць распіскі. Дзяцей абавязалі заўтра прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: «Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Дзяцей пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.
«Вось такі ў нас цяпер круглы стол на дварэ», — сказаў нам гэты вясёлы тата.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары