Улада44

Туск угаварыў Меркель пагадзіцца на беларускі «круглы стол»

«Здаецца, скептыцызм Германіі пераадолены», — заявіў Туск.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск атрымаў ад канцлера Германіі Ангелы Меркель «разуменне польскай канцэпцыі саміту» Усходняга партнёрства».

Пра гэта паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, удакладняючы, што паміж Тускам і Меркель адбылася тэлефонная размова.

«Схіляю лідараў Еўропы, а з Берлінам было некалькі цяжэй, каб пры супрацоўніцтве з беларускай апазіцыяй стварыць умовы для верагоднага «круглага стала» ў Беларусі. Я праінфармаваў сваіх партнёраў у Еўропе, што мы будзем запрашаць на саміт Усходняга партнёрства (29 верасня) прадстаўніка Беларусі на ўзроўні МЗС», — заявіў Туск журналістам.

«Неабходны той элементарны кантакт з рэжымам, не для таго, каб адпусціць ім грахі, а для таго, каб інфармацыя аб тым, што мы хочам зрабіць у Беларусі, дайшла да высокага ўзроўню па магчымасці хутка. І, здаецца, скептыцызм Германіі таксама пераадолены», — заявіў Туск.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер22

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

Сірыйскі ўрад дамовіўся з курдамі. Іх правы прызналі, а ўзброеныя атрады далучацца да дзяржаўнай арміі

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ7

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць