Меркаванні2424

На здароўе

Партыя БНФ сказала Мілінкевічу “Дзякуй, і бывай”. Аднак людзі інстынктыўна шукаюць яснасьці і будуць схільныя захаваць у гэтай сытуацыі падтрымку Мілінкевічу і тым, хто вакол яго. Камэнтар Барыса Тумара.

Партыя БНФ сказала Мілінкевічу “Дзякуй”. АГП і левыя тое зрабілі яшчэ раней. Цяжка зразумець партыі, якія вырашылі адмовіць у лідэрстве адзінаму свайму палітыку, што мае рэйтынг, безь ніякіх яўных ня тое што прычынаў, а нават нагодаў для адкліканьня даверу. Адмовіць усяго праз год пасьля выбраньня. Такая праца па раскрутцы – і пад ногі. Ужо ж бы Кангрэсу дачакаліся для прыліку, урэшце. Доўгі час здавалася, што хоць БНФ захавае дысцыпліну. Бо то ўсё ж БНФ. Больш чым партыя. Рух. Які дагэтуль столькі робіць для культуры. Не дзеля ўлады, дзеля Адраджэньня. Sic transit gloria mundi.

Майстры паддывановых камбінацый аказаліся мацнейшымі. Ратацыйны прынцып трыюмфуе. Тварам незалежнага грамадзтва будуць па чарзе кіраўніца Партыі жанчынаў (як яе там... Алена?.. Аліна?..) і адной (ці ўсё ж другой?) з сацыял-дэмакратычных грамадаў.

Мусіць, ёсьць нейкія прычыны. Нейкая камбінацыя за гэтым крыецца. Нейкія памылкі і слабасьці Мілінкевіча таксама. Толькі людзі гэтага ня ведаюць і ня цямяць. Людзі б зразумелі дэмакратычны цэнтралізм. Абралі лідэра – трымайцеся. Не спрацаваў – пераабралі. Другога трымаемся. А так – шляхта, магнатэрыя. Свае інтарэсы. На нафтагазавыя выклікі нуль адказу, затое ў працэдурных пытаньнях докі.

Мілінкевіч таксама харош. Дзевяць месяцаў выношваў рух ды так і не нарадзіў.

Моладзь вакол яго, пратаганісты Плошчы -- пакуль ніхто зь іх не запомніўся.

Аднак людзі інстынктыўна шукаюць яснасьці. Яны будуць схільныя захаваць у гэтай сытуацыі падтрымку Мілінкевічу і тым, хто вакол яго. Дык хто яшчэ каму мусіць "дзякуй" сказаць, пры цудоўным рэйтынгу нашых апазыцыйных партыяў. Хіба што раптоўны выхад Казуліна з турмы зноў падзеліць сымпатыі. Ці -- Сідорскі, калі аддзеліцца ад Лукашэнкі. Але гэта быў бы ўжо іншы акт марлезонскага балету.

Каментары24

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры8

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры8

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць