Палата прадстаўнікоў у першы дзень працы спешна прыняла папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах».
Папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» былі распрацаваныя ўрадам, а, калі дакладней, Міністэрствам унутраных спраў пасля паспяховых летніх маўклівых акцый пратэсту. Акцэнт у папраўках быў зроблены на пікеты, арганізаваныя праз інтэрнэт.
Прычым,
папраўкі разглядаліся ўпотай.3 кастрычніка,
калі пачалася восеньская сесія, журналісты не атрымалі, як звычайна, парадак дняпершага паседжання. Ім быў раздадзены толькі агульны спіс з 39 пытанняў, якія дэпутаты мяркуюць разгледзець цягам усёй восеньскай сесіі.
Пасля таго як дэпутаты прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб банкруцтве», было аб’яўлена, што будуць разглядацца кадравыя пытанні (старшыня міжнароднай камісіі палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка напісаў заяву з просьбай вызваліць яго ад пасады ў сувязі з прызначэннем намеснікам старшыні Мінгарвыканкама).
Быў абвешчаны перапынак для падрыхтоўкі бюлетэняў, а трансляцыя паседжання ў прэсавы цэнтр была адключана.
Такім чынам, журналісты засталіся без інфармацыі і пакінулі сцены Дома ўраду. Выглядае, што
папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» былі разгледжаныя пасля кадравага пытання.
Пазней стала вядома, што
з праекта закона ў апошні момант выдалілі словы «дзеянні і бяздзеянне», вакол якіх было шмат смеху ў інтэрнэце.У канчатковым варыянце закона засталіся толькі «дзеі»: «Да пікетавання прыраўноўваецца супольная масавая прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) і ў пэўны час для здзяйснення загадзя вызначаых дзеяў, арганізаваная, у тым ліку, праз глабальнае камп’ютарнае сеціва Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі для публічнага выказвання сваіх
Менавіта
адсутнасць журналістаў на паседжанні прывяла да таго, што спачатку ў аўторак некаторыяінтэрнэт-сайты распаўсюдзілі інфармацыю, што забарона «бяздзеяння» замацаваная заканадаўча.
Як вядома, на 8 кастрычніка прызначаны першы Народны сход. У Мінску ён мае адбыцца а 13-й на плошчы Бангалор. Людзі збіраюцца на сходы і ў 27 рэгіянальных гарадах. На Сходзе мяркуецца прыняць рэзалюцыю з эканамічнымі патрабаваннямі да ўладаў.
Каментары