Грамадства22

Хто яшчэ быў сексотам

Славамір Адамовіч, Антанас Валёніс, Станіслаў Вельгус і іншыя вядомыя людзі аб сваёй супрацы з спэцслужбамі.

Славамір Адамовіч, Антанас Валёніс, Станіслаў Вельгус і іншыя вядомыя людзі аб сваёй супрацы з спэцслужбамі.

Прызнаньні «каліноўца» Ўладзіслава Міхайлава прымусілі задумацца тых, хто дагэтуль асабіста паведамляў шырокай грамадзкасьці аб сваім супрацоўніцтве са спэцслужбамі.

Найсьвяжэйшы прыклад — арцыбіскуп Варшаўскі Станіслаў Вельгус. 7 студзеня ён падаў у адстаўку пасьля таго, як архівісты выявілі факты ягонага супрацоўніцтва з камуністычнай бясьпекай. Пасьля гэтага Канфэрэнцыя польскіх біскупаў стварыла камісію, якая будзе вывучаць бяграфіі ўсіх 45 біскупаў для выяўленьня сувязяў з спэцслужбамі ў мінулым.

Камуністычныя польскія ўлады усялякспрабавалі пранікнуць у касьцельныя структуры, бо разглядалі іх як найбольшы агмень супраціву таталітарнай сыстэме. Вясной 2006 г. польскія СМІ апублікавалі шэраг матэрыялаў аб супрацоўніцтве са спэцслужбамі некалькіх соцень сьвятароў. Толькі 100 чалавек у Польшчы прызналіся ў супрацы, хоць у сьпіс магчымых агентаў трапілі 23 тыс. чалавек.

Пасьля скандалу зь Вельгусам загучалі абвінавачваньні ў бок мітрапаліта Кірылы, лідэра праваслаўнай царвы Баўгарыі. Але Кірыла ўсё абверг, сказаўшы, што запатрабуе ад МУС даведку пра тое, што ніколі ня быў сексотам.

У лютым 2005 г. тагачасны міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс накіраваў у Сойм тлумачальную запіску, у якой прызнаўся, што быў у рэзэрве КГБ СССР. У 1982 г. Валёніс атрымаў званьне капітана КГБ. Валёніс ня страціў пасаду ва ўрадзе. Літоўскія законы патрабуюць добраахвотнага прызнаньня ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі СССР: тады захоўваецца канфідэнцыйнасьць. Калі ж прызнаньня няма, імя агента раскрываецца. У супрацы з КГБ вінавацілі і Казімеру Прунскене, былую міністарку сельскай гаспадаркі, але яна аспрэчыла абвінавачваньні.

У Румыніі пасьля ўступленьня ў Эўразьвяз шмат гавораць пра люстрацыю. Летась прэзыдэнт Траян Басеску прапанаваў адкрыць асабістыя справы сьвятароў і высьветліць іх сувязі са спэцслужбамі. Супраць быў галава румынскай праваслаўнай царквы патрыярх Феактыст, а вось каталіцкая царква падтрымала ідэю. Тады праваслаўны архіяпіскап Тэадозій прызнаўся ў супрацы з спэцслужбамі. У сувязях з «сэкурытатэ» прызнаўся і Мона Муша, дэпутат парлямэнту і былы міністар культуры Румыніі.

2 студзеня 2001 г. у Інтэрнэце зьявіўся сьпіс са 100 тысячаў агентаў «Штазі», дзе былі і мянушкі, і штомесячныя ганарары. Напярэдадні першых свабодных выбараў ў ГДР у 1991 г. стала вядома, што лідэры ўплывовых партыяў — Вольфганг Шнур (кансэрватыўны «Дэмакратычны пералом»), Ібрагім Манфрэд Бёмэ (сацыял‑дэмакратычны блёк) і Лётар дэ Мэзьер (Хрысьціянска‑дэмакратычны саюз), — выйшлі з агентаў «Штазі».

У Беларусі ў 1991 г. пра сваё вымушаную супрацу з КГБ паведамілі паэты Славамір Адамовіч і Алесь Емяльянаў. Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў з мудрай іроніяй напісаў у кнізе мэмуараў «Доўгая дарога дадому»: «Пісьменьніцкая грамадзкасьць падвергла Емяльянава астракізму, хоць было невядома, за што: за тое, што вэрбавалі, ці за тое, што ён прызнаўся».

У 2001 г. скончыў жыцьцё самагубствам зубровец з Гомеля Андрэй Зайцаў. У перадсьмяротнай запісцы ён паведаміў, што яго шантажавалі і спрабавалі завэрбаваць супрацоўнікі КДБ.

У многіх краінах Усходняй Эўропы прынятыя законы аб люстрацыі. Яны разьмяжоўваюць тых, хто выконваў для спэцслужбаў разьведвальныя і інш. функцыі ў рамках закону, і тых, хто наносіў шкоду суграмадзянам, удзельнічаючы ў перасьледзе людзей за грамадзянскія перакананьні.

Здымак з newsru.com

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала13

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе30

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць