Улада

МЗС ганіць Еўрасаюз, але без імпэту

так пракаментаваў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных рашэнне Рады міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі.

«Само па сабе гэтае рашэнне не мае ніякага значэння, — сцвярджае Савіных. — ЕС ужо неаднаразова на працягу гэтага года скарыстоўваў націск на Беларусь. Пры гэтым усім добра вядома, што меры прымусу даюць супрацьлеглы вынік, умацоўваюць недавер і абцяжарваюць пошук эфектыўных рашэнняў, якія маглі б садзейнічаць урэгуляванню наяўных рознагалоссяў. У рэальнай палітыцы адзін „збой“ можна лічыць выпадковасцю, два — супадзеннем, але тры і больш — гэта ўжо відавочны доказ памылковасці дзеянняў».

Прэс-сакратар падкрэсліў: пасля «яўнага палітычнага фіяска антыбеларускіх ініцыятыў» на саміце Усходняга партнёрства ў Варшаве памылковасць дзеянняў ЕС «проста кідаецца ў вочы».

«Але краіны Захаду зноў і зноў наступаюць на тыя ж граблі. Гэта дазваляе ўпэўнена зрабіць некалькі высноў. Еўрапейскія палітыкі, якія працуюць на беларускім напрамку, не могуць або не хочуць сфармуляваць прапановы, якія задаволілі б ЕС і пры гэтым улічвалі б права Беларусі на суверэннае і самастойнае развіццё», — зазначыў Савіных.

Пры ўсіх гучных заявах еўрапейскія палітычныя колы «дэманструюць нізкі ўзровень зацікаўленасці ў пошуку рашэнняў, бо разумеюць надуманасць прэтэнзій, што імі выстаўляюцца», дадаў ён.

«Беларускі бок зыходзіць з таго, што рана ці позна Еўрасаюзу давядзецца разарваць гэтае заганнае кола і вярнуцца да нармальнага дыялогу. Мы разлічваем, што нашым еўрапейскім калегам хопіць на гэта мудрасці», — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Як раней паведамлялася, 10 кастрычніка на пасяджэнні ў Люксембургу міністры замежных спраў ЕС вырашылі ўнесці ў спіс неўязных у Еўрасаюз беларускіх чыноўнікаў яшчэ 16 прозвішчаў. «Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася дастаткова доўга, і міністры замежных спраў зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных», — паведаміла БелаПАН Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «працяг рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», адзначаецца ў камюніке Савета ЕС.

Чакаецца, што рашэнне савета і імёны 16 беларускіх чыноўнікаў, якія папоўнілі спіс неўязных у ЕС, будуць апублікаваны 11 кастрычніка ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў Савет ЕС увёў у студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Цяпер у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, 192 прозвішчы.

21 верасня літоўскае МЗС ініцыявала ўключэнне яшчэ 18 беларускіх чыноўнікаў у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літву, і заклікала іншыя краіны Еўрасаюза ўключыць іх у свае нацыянальныя спісы неўязных.

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць