Грамадства

Мілінкевіча палохаюць забаронай на выезд зь Беларусі

Калі ня сплаціць штраф.

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч абавязаны да 10 лютага выплаціць 4 мільёны 650 тысяч рублёў штрафу, прысуджанага яму судом Кастрычніцкага раёну Мінска нібыта за «наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы». Сёння разам з копіяй судовай пастановы, Аляксандр Мілінкевіч атрымаў папярэджанне аб абавязковай выплаце да 10 лютага сумы штрафа. У адваротным выпадку, Мілінкевічу пагражае забарона на выезд з Беларусі.

25 студзеня бягучага году суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыняў рашэнне прысудзіць лідэру аб`яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу штраф у памеры 4 650 000 рублёў за, нібыта, «наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы». Суд адбываўся ў адсутнасці Аляксандра Мілінкевіча, які даведаўся пра працэс знаходзячыся з візітам у Літве, дзе сустракаўся з міністрам замежных справаў гэтай краіны.

Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26‑29 лістапада 2006 году знаходзіўся Рызе, дзе браў удзел у саміце НАТА. Падчас праходжання пашпартнага кантролю ў аэрапорце «Мінск‑2», памежнікі, замест пашпарта палітыка, памылкова паставілі штамп у пашпарт яго сына, таксама Аляксандра. Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся з Рыгі ў Мінск. Прычым Мілінкевіч сам паказаў памежнікам іх памылку. Аднак, памежнікі памылкі не прызналі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным незаконным перасячэнні мяжы. Нягледзячы на гэта, суд, пасля разгляду складзеных памежнікамі дакументаў, прыняў рашэнне лічыць Мілінкевіча вінаватым у здзяйсненні правапарушэння.

Аляксандр Мілінкевіч вінаватым сябе не прызнае і рыхтуе ў парадку нагляду скаргу на рашэнне суда:

‑ Не заўважыць, што пашпарт не мой – гэта сур’ёзнае службовае парушэнне. Гэта відавочна, і факт неўважлівасці пагранічніка адлюстраваны ў пастанове суда. Хто вінаваты і хто павінен панесці адказнасць не выклікае сумневу. Палітычна матываванае рашэнне суда ніхто выконваць не будзе. Лічу, што сёння ўлада выкарыстоўвае гэты судовы працэс дзеля абмежавання маёй дзейнасці, ‑ адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць