Эканоміка22

Не да жыру. Беларускага інвестыцыйнага форума сёлета не будзе

Пампезныя турнэ беларускіх чыноўнікаў па Лондане і Франкфурце засталіся ў мінулым.

На працягу апошніх трох гадоў Беларусь праводзіла эканамічна-інвестыцыйны форум.

Пампезнае мерапрыемства па пошуку спонсараў упершыню арганізавалі ў Лондане ў 2008 годзе.
Тады ж была сфармуляваная канцэпцыя выбару месца форума — адзін год беларусы выязджаюць за мяжу, у наступны клічуць інвестараў да сябе. Згодна з ёй, у 2009 годзе ў нашу краіну былі запрошаныя больш за 600 бізнэсоўцаў з усяго свету. У наступны год беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім паехала ў Франкфурт-на-Майне. Кожнае з гэтых мерапрыемстваў падрабязна асвятлялася дзяржаўнай прэсай, а чыноўнікі «казыралі» шматмільярднымі падпісанымі пратаколамі аб намерах.

Сёлета форум мусіў адбыцца ў Мінску, аднак, ніякай падрыхтоўкі да яго так і не пачалося. Як выявілася,

правядзенне Беларускага эканамічна-інвестыцыйнага форума ў 2011 годзе не плануецца.
Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» ў Міністэрстве эканомікі Беларусі. Прычыны такога рашэння не ўдакладняюцца.

Адмена форума — лагічнае рашэнне, калі ўлічыць глыбокі крызіс беларускай эканомікі.
Замежныя кампаніі на працягу паўгоду не маглі свабодна канвертаваць свой прыбытак у валюту, і наўрад ці іх шляхам захацелі б прайсці новыя інвестары. Апроч таго, кожны з форумаў каштаваў бюджэту шмат мільёнаў даляраў, а ў крызісныя часы ім можна знайсці лепшае прымяненне.

Разам з тым нагадаем, што

другое значнае восеньскае мерапрыемства па дыялогу з Еўропай, «Мінскі форум», таксама было адмененае, але не з фінансавых прычын.
Ён праводзіўся з 1997 года, але арганізатары з нямецкага боку вырашылі прыпыніць дыялог,
пакуль за кратамі знаходзяцца палітычныя вязні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім27

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру8

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?11

Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ1

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

Беларускія сілавікі вучаць у сябе на базе нігерыйскі спецназ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць