Андрэй Расінскі. Кадры

Мэханічнае размнажэньне чараўнікоў

Грувасткія і важныя дэкарацыі, эпоха тэхнікі і кацялкоў, тэатральная публіка, прагная да відовішчаў, патопленая дзяўчына – у кубе з вадою, электрычнасьць, эротыка...

posterПрэстыж (Prestige)

Вялікабрытанія – ЗША, 2006, каляровы, 128 хв

Рэжысэр: Крытафэр Нолан

Ролі выконваюць: Г’ю Джэкман, Крыстыян Бэйл, Майкл Кейн, Рэбэка Хол, Скарлет Ёхансан, Дэйвід Боўі

Жанр: Ілюзіянісцкая драма

Адзнака: 5,5 (з 10)

Напрыканцы 19 стагодзьдзя два лёнданскія ілюзіяністы (Г’ю Джэкман і Крыстыян Бэйл) вядуць зацятую барацьбу. Празь няшчасны выпадак загінула жонка аднаго зь іх, і цяпер магі зрываюць прадстаўленьні адзін аднаго, крадуць асабістыя дзёньнікі і пнуцца выведаць сакрэты чароўнай тэлепартацыі.

Грувасткія і важныя дэкарацыі, эпоха тэхнікі і кацялкоў, тэатральная публіка, прагная да відовішчаў, патопленая дзяўчына – у кубе з вадою, электрычнасьць, эротыка...

Менскія гледачы ўжо бачылі стужку “Ілюзіяніст” – пра закаханага мага на зломе стагодзьдзяў. “Прэстыж”, пры ўсёй павазе да Крыстафэра Нолана – “Ілюзіяністу” саступае.

У сур’ёзных дэкарацыях “Прэстыжу” зьнікае чароўная атмасфэра, губляецца цуд, а пачуцьці – барацьбы й нянавісьці – халодныя й амаль разьлічаныя. Г’ю Джэкман і Скарлет Ёхансан, якія складаюць дуэт у алэнаўскай “Сэнсацыі” – адбываюць “электрычны” нумар, дасканалы, выкшталцоны, празьмерны – і відовішчны.

Крыстафэр Нолан бярэ загадкамі й электратэхнікай. І галоўная загадка электратэхнікі – Дэйвід Боўі ў ролі тэхнамістыка Нікала Тэслы – з індуктарамі й маланкамі. Зроблены Тэслай прыбор – гарантуе цуды без усялякіх магічных фокусаў.

Вынікам тэхнацудаў стаецца агаломшаны глядач, дабіты падстаноўкамі з падваеньнямі. Тайна “Прэстыжу” нечаканая, сур’ёзная і вельмі важная.

Але не пакідае ўражаньне, што гэта мэханічнае размнажэньне чараўнікоў.

Глядзі таксама: Намінанты на "Оскара" за 2006 г.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць