Вызначаны парадак і ўмовы заключэння дамовы на будаўніцтва жылля
Урад Беларусі вызначыў парадак і ўмовы заключэння дамовы на будаўніцтва жылля ў складзе арганізацый забудоўшчыкаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў № 1490 ад 5 лістапада 2011 года.
Як паведаміла
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала прыкладную форму дагавора для ўдзельнікаў долевага будаўніцтва. На думку распрацоўшчыкаў дакумента, дагавор павінен быць прыкладным, а не тыпавым, каб даць бакам магчымасць уносіць у яго неабходныя змяненні і дапаўненні ў межах дзейнага заканадаўства. Аднак асноўныя палажэнні прыкладнага дагавора, зацверджаныя пастановай Савета міністраў, абавязковыя да выканання абодвума бакамі, падкрэслілі ў міністэрстве.
Каментары