Грамадства22

Міліцыя шукае Аляксандра Крутога, які ўзяты пад варту

Міліцыя шукае Аляксандра Крутога, змешчанага пад варту ў жодзінскай турме, які прадстаўляў у судзе па тэракце ў мінскім метро інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай у выніку выбуху.

Як сказала Інэса Крутая,

двое супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі высветліць месцазнаходжанне бацькі, прыйшоўшы да яе дамоў вечарам 11 лістапада.
Міліцыянераў у кватэру яна не пусціла, яны нават апытвалі суседзяў. Гэта значыць, як лічыць Інэса, яны рабілі тое, што абавязаны былі зрабіць у другой палове жніўня — верасні, калі Аляксандр Крутой нібы знаходзіўся ў вышуку за ўчыненае хуліганства. Насамрэч тады ім ніхто не цікавіўся, а ў другой палове верасня ён удзельнічаў у судовых пасяджэннях па справе аб тэракце.

Інэса Крутая таксама паведаміла, што 25 кастрычніка было вынесена заключэнне экспертызы Аляксандра Крутога ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя. Ён прызнаны вар'ятам. "Я не згодная. Але спрачацца бескарысна, бо ў нас няма незалежнай экспертызы", — сказала Крутая. Яна звярнула ўвагу на тое, што калі бацька прызнаны вар'ятам, то яго павінны былі вызваліць з-пад варты, аднак гэтага не адбылося. Больш за тое, паводле інфармацыі Інэсы, на падставе рашэння следчага бацька не ўдзельнічае ні ў якіх следчых дзеяннях, і ў якасці законнага прадстаўніка яму — у парушэнне заканадаўства — прызначылі юрыста адной з паліклінік Маскоўскага раёна.

Як стала вядома сваякам Крутога,

першы ліст ад іх за два з паловай месяцы з часу затрымання ён атрымаў толькі 4 лістапада.

Нагадаем, вечарам 20 верасня Аляксандр Крутой быў затрыманы міліцыяй у Мінску па абвінавачанні ў хуліганстве. 22 верасня Аляксандр Федарцоў, які старшынствуе ў судзе па тэракце, часткова зачытаў пастанову аб яго затрыманні. У ёй сказана, што Крутой "17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Мінска, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем нормамі маралі". Гэта выявілася ў тым, што ён "выліў змесціва двух слоікаў з мачой на галоўнага ўрача". Па накіраванні пракурора Крутой быў адпраўлены ў РНПЦ псіхічнага здароўя.

У судзе Крутой паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Сям'я Крутых хоча атрымаць прытулак у Германіі. Заяву ў нямецкае пасольства ў Мінску Аляксандр Крутой аднёс у верасні.

Інэса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненні працэсу да таго часу, пакуль бацька не будзе вызвалены і не зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасня суд адхіліў гэтае хадайніцтва. Сама ўдзельнічаць у працэсе Крутая не можа па стане здароўя.

У пачатку кастрычніка суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў законным зняволенне пад варту Аляксандра Крутога. Затым гэтае рашэнне пацвердзіў гарадскі суд. Скарга адваката ў пракуратуру Маскоўскага раёна засталася без задавальнення. Цяпер абарона звярнулася ў пракуратуру горада.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»17

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць32

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»17

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць