Меркаванні1010

Садоўскі: У мове Лукашэнкі — уся турэмная лексіка

Мовазнаўца і палітык -- пра моўна-этычныя аспекты сучаснай улады ў РБ и лінгвістычную экспэртызу выказванняў Міхалка.

Абламейка: Спадар Пётра, стала вядома, што прызначаная лінгвістычная экспэртыза выказваньняў лідэра гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка ў дачыненні да кіраўніка Беларусі. Вось кароткі фрагмент інтэрв’ю музыкі расійскім тэлеканалам: «Увесь час хлусіць, што ўвесь свет знаходзіцца ў агні і пажары і толькі ў Беларусі, дзякуючы менавіта яму… Карацей, гэта хлус, злодзей і невук. Ніякі ён не прэзідэнт. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ». Які Ваш прагноз наконт лінгвістычнай экспертызы такіх выказванняў?

Садоўскі: У мяне ён пэсімістычны, бо маю негатыўны досвед. Невядома, каго яны ў якасці галоўнага эксперта там прызначаць. Але, думаю, выберуць каго трэба, і Міхалок акажацца «дрэнным хлопцам» і будуць яны яго даціскаць.

Абламейка: Вы ўжо былі экспертам-лінгвістам. Рабілі на просьбу ТБМ моўную экспертызу абразлівай для беларусаў назвы гарэлкі «Бульбаш». Які досвед вы вынеслі з таго суду?

Садоўскі: Што

для прыхільнікаў беларускай мовы, калі яны выступаюць у якасці экспертаў, наш суд не мае вушэй.
Я прыводзіў спіс з аўтарытэтных слоўнікаў, што гэтае слова стаіць у адным радзе з абразлівымі словамі тыпу «жыд», «лабус», «чорна… (мякка кажучы) скуры», «маскаль», «хахол» і гэтак далей — гэта тыповая абраза па нацыянальнай прыкмеце, якая відавочна ідзе яшчэ з царскіх часоў. Але суды былі прайграныя. Так што спадзявацца, што ў Міхалка нешта будзе добрае ў судзе, не магу.

Абламейка: Адзін з нашых чытачоў напісаў пад паведамленнем пра моўную экспертызу выказванняў Міхалка пытанне: а як жа быць з адмарозкамі, вашывымі блохамі, быкамі і казламі ў вуснах Лукашэнкі? Што вы, як лінгвіст і палітык, скажаце пра этычна-моўныя аспекты цяперашняй улады ў Беларусі?

Садоўскі: Тут бязмежжа поўнае, як парушэнне ўсякіх законаў, так і парушэнне этыкі. Наш прэзідэнт… я прывяду некалькі словаў, за якія яго таксама, відаць, варта ў суд клікаць. Калі словы не скіраваныя на пэўную асобу, дык можна гаварыць проста пра яго нявыхаванасьць. Але калі ён жонку апанента, кандыдата ў прэзідэнты называе «мамкай», — значыць, мякка кажучы, прастытуткай або нават бандэршай, якая ўтрымлівае публічны дом… Пра другога кандыдата ў прэзідэнты ён кажа: у яго «башня не в ту сторону повернута». Барозу — вядомы чалавек у Еўропе — «казёл». Украінскі ўрад — «вашывая каманда». Або — расейскае кіраўніцтва «цапает нас за разные части тела»… «Нам такой базар не нужен». Карацей — уся турэмная лексіка…

* * *

Пётра Садоўскі — кандыдат філалагічных навук, былы дэпутат Вярхоўнага Савета і першы пасол Беларусі ў Нямеччыне.

Каментары10

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць