Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

"Праект Каракін" падалі карава

Каму выгадныя сэнсацыі пра фігуру Крамля на беларускім полі? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Вэрсію пра нейкага нібыта страшнага для Лукашэнкі Каракіна, надрукаваную жоўтай расейскай "Версией", згатавалі на хуткую руку.

Сьвятлана Калінкіна заяўляе, што яе думкі ніхто не пытаўся. Між тым у сэнсацыйным матэрыяле спасылаюцца менавіта на меркаваньне вядомай менскай журналісткі. І тым самым падмацоўваюць тэзу, што Крэмль нібыта знайшоў пэрсанальную замену дзейнаму беларускаму кіраўніку. Вось-вось пачне раскручваць!

Ці ёсьць увогуле нейкі рэальны грунт пад "праектам Каракін"? Цалкам імаверна, што нехта з падобным (а мо' і не падобным) прозьвішчам сапраўды мае адпаведныя амбіцыі і нават падтрымку ў Маскве (але на значна болей сьціплым узроўні, чым крамлёўскія кабінэты).

Зь іншага боку, заўжды існуе найменшая імавернасьць, што нейкі воўк у лесе здох. У нашым выпадку — што блізкія да расейскіх вярхоў паліттэхнолягі сапраўды ўзяліся за сцэнар замяшчэньня ўлады ў суседняй краіне, якая з братняй раптам стала такой праблемнай.

Але болей прыкметаў таго, што мы маем справу з блефам.

Магчыма, Лукашэнку хочуць пастрашыць (дэпутат Касьцян мэтанімічна кажа пра "псыхічную атаку на беларускі народ"). Але ня болей за тое.

Заварваць тут кашу са зьменай улады Масква наўрад ці рызыкне з шэрагу прычынаў.

Я ўжо трохі аналізаваў гэты сюжэт вось тут. Бачыце, накаркаў! :)

Дык вось, калі коратка, то Крэмль ня ўмее гуляць у такія гульні на чужым полі, баіцца "памаранчу" і ўвогуле зараз будзе зацягнуты з галавою ў свой уласны перадвыбарчы вір.

Тым часам самому Лукашэнку — чым чорт не жартуе? — мо' шчэ і пашэнціць згуляць на іхнім полі. Ці дарэмна тут пабылі днямі Зюганаў з Праханавым?

Так што неўзабаве, бадай, зноў дарэчы будзе афарызм маскоўскага палітоляга Сатарава: "Расея паказала зубы, а гэта аказалася ўстаўная сківіца, якую звыш таго эфэктна выбілі" :)

Дарэчы, мо і ўвогуле дарэмна мы тут на Маскву сабак вешаем?

Вы не дапускаеце думкі, што гэтым укідам могуць вырашацца задачы нэўтралізацыі асобных лідэраў тутэйшай апазыцыі?

Ва ўсякім разе, расейскі палітоляг Суздальцаў лічыць, што замоўнікаў публікацыі аб "праекце Каракін" варта шукаць у Менску.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль2

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі2

«Моцныя сутаргі па ўсім целе». 18‑гадовы Мацвей расказаў, як яго ўдарыла токам у мінскім тралейбусе2

Рост цэн на срэбра прымусіў папулярнага вытворцу ювелірных вырабаў Pandora перайсці на плаціну1

Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі3

Самы дарагі дом у студзені купілі ў мінскай Зацані1

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца6

Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль2

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць