Грамадства11

Пракуратура Міншчыны: Захаванасць гісторыка-культурных каштоўнасцяў не заўсёды на належным узроўні

Пракуратура Мінскай вобласці правяла праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі рэгіёну.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Калініна, захаванасць гісторыка-культурных каштоўнасцяў не заўсёды забяспечваецца на належным узроўні.

Так, пры абследаванні рэшткаў сядзібна-паркавага комплексу «Пукава» сярэдзіны XIX стагоддзя, што ў вёсцы Сунаі Капыльскага раёна, устаноўлена, што філіялам «Лакнея» УП «Прыёрлізінг» не выкананы мерапрыемствы па захаванні аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Збудаванні знаходзяцца ў дрэнным стане, рамонт аб’ектаў не праводзіўся, унутраныя памяшканні забітыя будаўнічым смеццем, пры гэтым уваход у іх адкрыты для пабочных асоб. Паблізу ад сядзібы і паркавага павільёна растуць маладыя дрэвы, карнявая сістэма якіх разбурае фундамент пабудоў. Прылеглая тэрыторыя не прыбраная, паблізу ад будынка сядзібы складуюцца бытавыя адходы.

Пракуратурай Клецкага раёна падчас выезду на гісторыка-культурную каштоўнасць «Фрагменты сядзiбна-паркавага комплексу „Галынка“ (руiны каплiцы, фрагменты парку, руiны былых збудаванняў, рэшткi галубятнi)» устаноўлена, што тэрыторыя згаданага комплексу не акрэслена, руіны пабудоў зараслі шматгадовымі травамі, тэрыторыя вакол іх не абкошана, сцены руін капліцы і рэшткаў галубятні зараслі самасевамі дрэў і траў.

У сядзібна-паркавым комплексе «Радзiвiлiмонты» тэрыторыя маёнтка абнесена драўлянай агароджай, які ў многіх месцах разбураныя, прастора паміж агароджай і будынкам зарасла хмызняком, дрэвамі і травой, тэрыторыя парку не агароджаная, захламленая бытавым смеццем.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былога фальварка Вайнiловiчаў (сядзiбны дом, дом эканома, гаспадарчыя пабудовы, будынак бровара)» таксама не дагледжанае — не абкошана, маюцца звалкі бытавога смецця, дахі піваварні і дома эканома часткова разбураныя.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць