Улада1717

Лукашэнка: Вы што, сапраўды лічыце, што я фальсіфікаваў гэтыя выбары? + відэа

Палітычных рэформаў не будзе, заявіў ён.

Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі, пытанне ад Валянціна Жданко, радыё «Свабода»: «Ці не наспелі палітычныя рэформы ў Беларусі?» Ён прыводзіць прыклад задуманых палітычных рэформаў у Расіі.

Лукашэнка адказаў: каго народ выбярэ, той і будзе. Але сказаў, што будзе выказваць сваё меркаванне і ўплываць на народ. «І я пабачу, колькі там будзе ад апазіцыі і ад пятай калоны».

«Ваш падтэкст непрымальны», — адрэзаў ён. Зняважліва адгукнуўся пра ідэю камераў відэаназірання на кожным участку.

Пасля гэтага ён доўга хваліў сябе, што ён не церпіць ліслівасці. Расказваў, што заўжды любіць выслухоўваць розныя пункты гледжання. Расказваў, якія дэбаты адбываюцца ў беларускім парламенце, але ён просіць не выносіць іх на публіку.

«Дыктатура — толькі ў руках прэзідэнта», — сказаў ён. А на ўзроўні ўрада ўсё адбываецца дэмакратычна, галасаваннем, даказваў ён.
І папракаў журналістаў, што яны не хочуць аналізаваць гэтых тонкасцяў. «Вы мяне клеплеце нават там, дзе я таго не заслугоўвае», — крыўдаваў ён. Прывёў прыклад самасуда ў Пухавічах Жыткавіцкага раёна, калі ягонае рашэнне адпусціць людзей крытыкуюць.

«Вы што, сапраўды лічыце, што я фальсіфікаваў гэтыя выбары? — папытаўся ён, гледзячы ў вочы журналісту. — Я стараюся ўсё рабіць шчыра і па справядлівасці».

На 10-й хвіліне адказу ён прыйшоў да пытання рэформаў.

«Нават тое, што я сказаў, што буду ўмешвацца, я не буду ўмешвацца», — пярэчыў ён таму, што казаў 8 хвілін назад.

Даказваў, што апазіцыя не пройдзе ў парламент, калі нават яе пад абедзве рукі будуць весці пад рукі. Расказваў, як ён шукаў апазіцыянераў у парламент і не мог знайсці. Расказваў, што, маўляў, апазіцыянеры не прыходзілі на сустрэчы з выбарцамі і таму за іх не прагаласавалі, нават калі ўлада была гатовая, каб іх абралі.

Перайшоў на Бяляцкага, бэсціў яго.

«А рэформы будуць», — сказаў нарэшце ён на 16-й хвіліне. Што ўсе зразумелі, як: рэформаў не будзе.

Каментары17

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць