Дэфіцыт бюджэту Кітая знізіцца ў 2012 годзе і складзе 1,5% ад ВУП, або 800 млрд юаняў ($126 млрд), у параўнанні з чаканымі па выніках 2011 г. 900 млрд юаняў ($141 млрд).
Адпаведныя лічбы закладзеныя ў прагнозе ўладаў КНР, перадае Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Раней Кітай абвясціў пра намер перайсці ў 2012 г. да больш узважанай бюджэтна-падатковай палітыкі. Пры гэтым аналітыкі не чакаюць ад Пекіна стымулявальных захадаў, аналагічных прынятым у 2008 г., калі ў эканоміку Паднябеснай было накіравана каля 4 трлн юаняў.
Па выніках студзеня-лістапада 2011 г. даходы бюджэту КНР дасягнулі 9,7 трлн юаняў ($1,52 трлн), а выдаткі — 8,9 трлн юаняў ($1,4 трлн), у выніку чаго дадатнае сальда дзяржбюджэту склала 835 млрд юаняў ($130 млрд).
Каментары