Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны (МКМГ) паведаміла аб «спыненні спецыяльнага расследавання па імпарце асобных прадуктаў перапрацоўкі нафтавай сыравіны (бензіну марак
У паведамленні, апублікаваным 28 снежня ў газеце «Урядовий кур’ер» («Урадавы кур’ер»), гаворыцца, што камісія разгледзела пададзеную Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны справаздачу і высновы з вынікаў расследавання і ўстанавіла, што ў перыяд расследавання (2007–2010 гады) названыя нафтапрадукты не імпартаваліся «ў такіх аб’ёмах і на такіх умовах, якія б прычынялі або пагражалі прычыненнем значнага ўрону нацыянальнаму вытворцу падобнага тавару», і «нацыянальныя інтарэсы не патрабуюць прымянення да такога імпарту спецыяльных мер».
Рашэнне камісіі набыло моц у дзень публікацыі паведамлення.
Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны ў студзені 2011 года прапанавала ўвесці пошліну на імпартаваны бензін у памеры 130 еўра за тону, на дызпаліва — 80 еўра. Матывіроўка: наяўнасць розніцы ў цане на нафту для ўкраінскіх НПЗ і краін Мытнага саюза. Супраць пошлін выступілі буйныя сеткі ўкраінскіх АЗС, якія імпартуюць нафтапрадукты. МКМГ пачала спецрасследаванне ў дачыненні да імпарту асобных відаў нафтапрадуктаў незалежна ад краіны паходжання.
У 2010 годзе Беларусь экспартавала ва Украіну нафтапрадуктаў прыкладна на 2 млрд. долараў ЗША, што склала 25% усяго аб’ёму паставак на знешнія рынкі. У сваю чаргу доля беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку перавысіла 20%.
У жніўні 2011 года міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка заявіў, што доля імпартных нафтапрадуктаў павінна быць паменшана да 15%. «У нас павінны быць такія ж суадносіны, якія былі ў 2004 годзе, — 15% імпарту, усё астатняе мы выраблялі самі. Таму што перапрацоўка нафты ў краіне — гэта працоўныя месцы, гэта падаткі тут, а закупка імпартных нафтапрадуктаў — гэта пасілкоўванне эканомікі іншых дзяржаў», — сказаў Бойка.
Каментары