Грамадства4444

Лукашэнка гаварыў 366 секундаў: Мы не дапусцілі эканамічнага краху, не прагнулася пад праблемамі

Сёння не мае значэння, якім быў мінулы год, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце да беларускага народу.

«Важна, што ён быў. Ён — наша гісторыя перамог і няўдач, здзяйсненняў і расчараванняў. Яго не выправіць і не перарабіць, а вось урокі з падзей мінулага года скарыстаць трэба», — лічыць афіцыйны лідар.

«Мы не дапусцілі эканамічнага краху, беспрацоўя, згортвання сацыяльных праграм і разладу ў грамадстве,
 — сказаў ён. — Мы не прагнулася пад праблемамі, не далі ім асядлаць нас. Насуперак усім даказалі, што з’яўляемся моцнай і згуртаванай сям’ёй, адзінай і сапраўды вялікай нацыяй. Мы можам і павінны гэтым ганарыцца. Хачу ад усяго сэрца падзякаваць усім вам за разуменне і падтрымку, за стойкасць і аптымізм, і асабліва за ваш давер».

Лукашэнка па традыцыі падзякаваў розным катэгорыям грамадзян:
сялянам — «за багаты ўраджай», рабочым, інжынерам, будаўнікам, шахцёрам, кіраўнікам прадпрыемстваў — «за энергію і прадпрымальнасць», настаўнікам, лекарам, навукоўцам, «усёй нашай інтэлігенцыі» — «за натхнёны і высакародны праца»,
«людзям у пагонах» — «за мужнасць і пачуццё абавязку».

Беларускі кіраўнік адзначыў, што перад Новым годам пабываў «у сотняў дзетак, якім патрэбна дапамога дзяржавы». «Віншуючы іх ад маёй маленечкай сям’і з Новым годам, я спытаў у іх аб пажаданнях і ўзрадаваўся адказу: яны прасілі, каб у маім навагоднім звароце да беларускага народу знайшлося месца і будучыні нашай краіны. Я ім абяцаў і сваё абяцанне выконваю», — сказаў Лукашэнка.

Ён заклікаў моладзь берагчы сваю радзіму: «Толькі яна зможа вас сагрэць у лютую сцюжу і даць глыток халоднай вады ў спякоту».

Лукашэнка заявіў, што дзяржава «зробіць усё магчымае для падтрымкі канкрэтнага чалавека і яго сям’і». «Але пры гэтым мы абавязаныя выразна засвоіць: ніхто і нішто не прынясе нам спакою і ласкі, акрамя нас саміх. Як будзем працаваць, так будзем і жыць», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Сёння самы каштоўны рэсурс — час, — лічыць ён. — Калі спынімся ў развіцці, замарудзім тэмпы або саб’емся з рытму, можам адстаць на гады. Да фінішу прыйдуць самыя стойкія, упартыя і цягавітыя, і беларусы проста абавязаны быць сярод пераможцаў».

Зварот Лукашэнкі доўжыўся 6 хвілін 6 секундаў.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў традыцыйна гаварыў нашмат карацей.
Працягласць яго цяперашняга віншавання расійскаму народу (апошняга ў якасці кіраўніка дзяржавы) — 2 хвіліны 6 секундаў.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць