Улада

Рэдактар «Згоды»: Прыкра, што да хору прапагандыстаў далучаюцца і незалежныя выданьні

У дачыненьні да газэты «Згода» пачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы». Падстава: перадрук карыкатур на прарока Мухамада. 22 лютага ў рэдакцыі і на кватэры галоўнага рэдактара Аляксея Караля прайшоў ператрус. А.Кароль адказвае на пытаньні «НН».

У дачыненьні да газэты «Згода» пачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.130 КК «Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы». Падстава: перадрук карыкатур на прарока Мухамада. 22 лютага ў рэдакцыі і на кватэры галоўнага рэдактара Аляксея Караля прайшоў ператрус. А.Кароль адказвае на пытаньні «НН».

«Наша Ніва»: Кажуць, што публікаваліся карыкатуры дзеля прыцягненьня ўвагі да газэты. Нашто друкавалі?

Аляксей Кароль: Мы друкавалі карыкатуры не на прарока. Адзін з малюнкаў — выява барадатага мужчыны з бомбай у чалме —быў надрукаваны на знак нязгоды з тым, што сапраўдныя тэрарысты выкарыстоўваюць рэлігійныя пачуцьці вернікаў у сваіх мэтах. Але той нумар газэты выпускаўся ў маю адсутнасьць і адзінае, што я пасьпеў зрабіць, гэта спыніць распаўсюд. Цяпер вельмі хісткі час, каб так падстаўляцца. Адначасова зь ператрусамі ў рэдакцыі, БТ паказвала пра гэта рэпартаж, у якім перадумоваў для распальваньня расавай і рэлігійнай варажнечы было куды больш, чым у газэце. У цывілізаваным сьвеце на друкаваныя выданьні не заводзяць крымінальныя справы і іх не перасьледуюць спэцслужбы. Улады скарысталіся момантам. І прыкра бачыць, што да зладжанага хору дзяржпрапагандыстаў далучаюцца некаторыя незалежныя выданьні.

«НН»: «Згоду» праз ваша сяброўства ў ініцыятыўнай групе А.Казуліна лічаць органам Грамады. Ці можна лічыць друк карыкатураў афіцыйнай пазыцыяй партыі?

А.К.: «Згода» ніколі не была нічыім друкаваным органам. Газэта пазыцыянуе сябе як незалежнае выданьне. Мы месцамі больш незалежныя, чым «НН». Прынамсі не аддаем перавагу камусьці аднаму з кандыдатаў.

«НН»: А.Фядута напісаў: я ня бачыў карыкатураў, але асуджаю іх публікацыю ў беларускіх незалежных выданьнях. Гэта, маўляў, нашкодзіла дэмакратычным сілам.

АК: Сапраўды, гэта недаравальны крок, як на сёньня, друкаваць такія малюнкі зь якой заўгодна мэтай. Дзяржава скарыстала з гэтага, каб абвінаваціць усіх, хто ня згодны з уладамі, а не кагосьці канкрэтна з палітыкаў: маўляў, факт публікацыі карыкатураў сьведчыць пра падрыхтоўку да проціпраўных дзеяньняў у часе выбараў, дэстабілізацыі сытуацыі. Па тэлевізары поруч з інфармацыяй пра завядзеньне супраць газэты крымінальнай справы паказваюць кадры з Сэрбіі, Украіны. Але цяпер рэдакцыя атрымлівае знакі падтрымкі ад замежных калегаў, ад арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў». І ніхто зь іх не папракае нас карыкатурамі.

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць