Улада

«Трапны удар, как говорят у нас в Белоруссии»

У перапынках між жывым этэрам з Алімпіяды БТ круціла старыя чорна-белыя хронікі пра беларускі спорт за часамі СССР. Уражвае тое, што тады ўсё агучвалася па-беларуску. Прынята казаць пра заціск беларускай мовы савецкімі ўладамі, аднак тыя кадры ствараюць лепшае ўражаньне пра камуністаў. Ды яшчэ на маёй памяці сустрэчы БССРаўскіх камандаў і спаборніцтвы камэнтаваліся па-беларуску. Зрэшты, і тэлебачаньне, памятаецца, было беларускім…

Выходзіць, што за савецкімі часамі ўлады, прыгнятаючы мову на месцах, ўсё ж такі неяк намагаліся адзначыць нацыянальную адметнасьць беларусаў у сваёй прапагандзе. Цяперака, у незалежнай краіне, чамусьці вырашана гэтую адметнасьць не выстаўляць на людзі. Апошнім часам нашыя спартовыя дасягненьні прынята апісваць і камэнтаваць выключна па-расейску. Беларускую мову цяпер зрэдчас можна пачуць, калі паказваюць футбольныя гульні Лігі чэмпіёнаў. Эўрапейская мова на эўрапейскім футболе.

Нашая мова выціскалася з камэнтатарскай кабінкі паціху-патроху. Камэнтатар пачынаў па-беларуску. На другі тайм запрашаўся які трэнэр ці гулец, і гамонка пачыналася па-расейску. Хакейны трэці пэрыяд нават па сыходзе суразмоўцы агучваўся на другой канстытуцыйнай мове — нібыта забыўшыся.

Лёгкае ўзрушэньне сярод камэнтатараў адбылося на сусьветным чэмпіянаце, калі нямецкая тэлекампанія прадала правы на рэтрансьляцыю з умоваю агучкі па-беларуску. Але высьветлілася, што моладзь мовы ня ведае, а старым карціць гаварыць па-расейску.

Пасьля чэмпіянату русіфікацыя камэнтатараў працягнулася. Але шматгадовае практыкаваньне бацькоўскай мовы па-здрадніцку праяўляецца. Яшчэ і цяперака Навіцкі ўстаўляе па звычцы якое беларускае слоўца, не пасьпяваючы падабраць расейскі аналяг: «Трапны удар, как говорят у нас в Белоруссии». Аднак разам з моваю паціху пакідаюць нашых спартоўцаў і перамогі.

А што пакіне нашчадкам наш час? Хронікі заваёваў шматлікіх узнагародаў, хваласьпевы пра высокае месца спорту ў жыцьці народу і ўлады? Толькі ці зразумеюць нашчадкі? Нават у простым сэнсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек2

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць